Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі — фарміраванню асобы дзіцяці.
Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны.
Сёння ўсе вы — выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садкоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, — перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і найлепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.
Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.
У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.