Андрэй Бугроў, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў:
— «Звязда», гэта, бадай, адзіны друкаваны орган, які пастаянна, грунтоўна і паслядоўна асвятляе рэальныя пытанні мясцовага самакіравання ў нашай краіне: і ў Оршы, і ў Пінску, і ў Бялынічах, і ў іншыў вялікіх і малых населенных пунктах. За гэта я як дэпутат і як старшыня гарадскога Савета ўдзячны выданню.
Публікацыі наогул у «Звяздзе» і ў дадатку «Мясцовае самакіраванне» у прыватнасці — вызначаюцца праўдзівасцю, цікавасцю, глыбінёй і лагічнасцю выкладу. Яны дазваляюць мне валодаць інфармацыяй аб тым, як жыве і працуе ўлада на месцах і ў цэлым па краіне, знаёміцца з досведам работы раённых і гарадскіх Саветаў дэпутатаў усіх рэгіёнаў.
Агульнавядома, што сёння ў краіне працуе больш за 18 тысяч дэпутатаў Саветаў розных узроўняў. Для іх «Мясцовае самакіраванне» — гэта рэальная грамадская платформа для абмену думкамі, поглядамі, абмеркавання надзённых праблем мясцовай улады, далейшага развіцця і ўдасканалення самакіравання ў краіне ў цэлым. Жыццё прымушае нас, дэпутатаў, паўсюдна актывізаваць задзейнічанне інструментарыя самакіравання ў поўным аб'ёме. У нашых сілах надаць дэпутацкаму корпусу не толькі сталіцы адпаведны сучасным рэаліям імпульс і дынамізм у рабоце, унесці крэатыўнасць, узмацніць сувязі з выбаршчыкамі, зрабіць іх больш трывалымі.
Мне падабаецца яшчэ і тое, што ваша газета выходзіць на беларускай мове.
Фота агенцтва «Мінск-навіны»
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.