У Кітаі пашыраюцца маштабы ключавой галіны.
Да канца 2019 года маштабы ключавой галіны штучнага інтэлекту (ШІ) дасягнулі 51 млрд юаняў (каля 7,5 млрд. долараў), колькасць прадпрыемстваў у сферы перавысіла 2600, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Такія лічбы прывёў намеснік кіраўніка Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР Ван Чжыцзюнь на Кітайскай міжнароднай выставе інтэлектуальнай індустрыі-2020 (Smart China Expo), якая прайшла ў горадзе Чунцын (Паўднёва-Заходні Кітай) у анлайн-фармаце.
Эксперт заявіў, што ў Кітаі інавацыйны патэнцыял індустрыі ШІ няўхільна ўзмацняецца, і прымяненне такіх тэхналогій, як распазнанне малюнкаў і голаса, ужо дасягнула сусветнага перадавога ўзроўню. Па словах Ван Чжыцзюня, у Кітаі паскараецца прымяненне тэхналогій ШІ ў такіх сферах, як апрацоўчая прамысловасць, транспарт, ахова здароўя і адукацыя.
«Шэраг інтэлектуальнай прадукцыі, уключаючы сістэмы камп’ютарнай тамаграфіі, робаты і сістэмы вымярэння тэмпературы адыгралі пазітыўную ролю ў прафілактыцы і кантролі эпідэміі COVID-19», — сказаў ён.
Ван Чжыцзюнь дадаў, што садзейнічанне інтэграцыі ШІ і рэальнай эканомікі з’яўляецца важным спосабам для дасягнення індустрыяльнай аптымізацыі і мадэрнізацыі, а таксама павышэння дабрабыту чалавецтва. Кітай заахвочвае кампаніі і даследчыя ўстановы, як унутры краіны, так і замежныя, паглыбляць супрацоўніцтва і сумесна прасоўваць тэхналогіі ШІ.
Прэв’ю: dailystorm.ru
На гэтым тыдні досыць хутка наступіла доўгачаканае цёплае лета.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.