Падпісала Паднябесная.
Кітай падпісаў пагадненне аб узаемным прызнанні вучоных ступеняў і дыпломаў аб вышэйшай адукацыі з 54 краінамі. Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства адукацыі КНР Лю Цзінь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Кітай таксама наладзіў адносіны супрацоўніцтва і абменаў у сферы адукацыі з 188 краінамі і рэгіёнамі і 46 міжнароднымі арганізацыямі. Зараз каля 1,4 мільёна кітайцаў вучацца за мяжой, праінфармаваў Лю Цзінь.
У той жа час усё большая колькасць замежных студэнтаў аддаюць перавагу вучыцца ў КНР. Кітайскі ўрад стварыў стыпендыяльную праграму «Шаўковы шлях», з мэтай садзейнічання падрыхтоўцы спецыялістаў для краін-удзельніц ініцыятывы «Пояс і шлях».
Лю Цзінь адзначыў, што нягледзячы на наступствы эпідэміі COVID-19, Кітай будзе і далей паглыбляць супрацоўніцтва і абмены з іншымі краінамі ў сферы адукацыі.
Прэв’ю: ekd.me
Як характары, нязломленыя лёсам, склаліся ў моцную каманду дарагіх адзін аднаму людзей.
ЛЕЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць, новы этап.
У гонар Няскоранага чалавека.
Адказваем на зварот у рэдакцыю.