Вы тут

У Беларусі — 80 696 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 75 303 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 5 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 80 696 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 949 656 тэстаў на каранавірус.

75 303 чалавекі больш не хварэюць.

Памерлі 862 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 35,4 млн чалавек, пры гэтым больш за 1 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7,6 млн заражаных, Індыя — больш за 6,6 млн, Бразілія — больш за 4,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: focus.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хвойнае «жніво». Самыя халодныя месяцы года — гарачая пара для работнікаў лясгасаў

Хвойнае «жніво». Самыя халодныя месяцы года — гарачая пара для работнікаў лясгасаў

Калі вы думаеце, што светлыя лясы растуць самі па сабе, гэта вялікая памылка.

Калейдаскоп

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

100 гадоў Леаніду Шчамялёву. Як добра вы ведаеце жыццё і творчасць мастака? Тэст

Леанід Дзмітрыевіч стаў сапраўдным класікам беларускага жывапісу.