Аляксандр Пацэеў, начальнiк галоўнага ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя:
«Апошнiм часам мы бачым, што рост захваральнасцi на COVID-19 працягваецца. I ўжо зараз можна казаць, што гэта другая хваля. Мы назiраем аналагiчную карцiну ў iншых краiнах Еўропы i свету. Гэта звязана з нармальным цячэннем захваральнасцi, з характарыстыкамi вiруса. У нас адпрацавана ўся сiстэма, усе алгарытмы аказання меддапамогi, усе клiнiчныя пратаколы. Мы стварылi сiстэму, якая паказала сваю эфектыўнасць. У нас ёсць выразныя падзелы патокаў пацыентаў па цяжкасцi захворвання. Ложкавага фонду дастаткова. Дастатковыя магутнасцi анестэзiёлага-рэанiмацыйнай службы, ШВЛ. За апошнiя некалькi месяцаў значна палепшылася сiтуацыя па забеспячэннi кiслароднымi пунктамi. Сiстэма аховы здароўя ў цэлым гатова да працы. Прафесiяналы ведаюць пратаколы, у iх ёсць вопыт работы. Акрамя таго, сiстэма аховы здароўя забяспечана лекамi для аказання меддапамогi. Для супрацоўнiкаў дастаткова сродкаў iндывiдуальнай аховы».
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Кібермахляроў адлоўліваюць цэлымі «пачкамі».
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.