Вы тут

Гайдукевіч: Заклікаем нашых калег уключыць розум і кіравацца міжнародным правам і цвярозым сэнсам


Парламентарый агучыў заяву ад імя Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах з нагоды заявы Сейма Латвійскай Рэспублікі «Аб законнасці мандату Прэзідэнта Беларусі», якая была прынятая 1 кастрычніка 2020 года.


«Заява Сейма выклікала непаразуменне і абурэнне ў той жа час, бо яна не адпавядае ні міжнародным нормам, ні правілам прыстойнасці, ні разуменню юрыдычных працэдур, — сказаў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Гайдукевіч. — Справа ў тым, што Беларусь — гэта суверэнная, незалежная дзяржава, мы заўсёды праводзілі сумленную палітыку ў адносінах да сваіх суседзяў, у тым ліку Латвіі. Ніколі не ўмешваліся ва ўнутраныя справы ніводнай дзяржавы. Мы заўсёды лічылі і лічым, што гэта ўнутраная справа людзей, якія там жывуць, яны павінны вырашаць лёс сваёй краіны. Дык навошта нам указваюць, як нам жыць? Навошта нам кажуць, як мы павінны праводзіць выбары, інаугурацыю? Гэта беларусы будуць вырашаць».

Толькі беларускі народ мае права вырашаць лёс краіны, падкрэсліў дэпутат.

«Разам з тым, мы заўсёды выступалі і будзем выступаць за добрыя, нармальныя, сяброўскія адносіны з Латвіяй, — дадаў Алег Гайдукевіч. — Мы шмат зрабілі для гэтага, таму заклікаем нашых калег уключыць розум і кіравацца міжнародным правам і цвярозым сэнсам. Але мы не дазволім умешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, мы не дазволім парушаць тое, што вырашыў беларускі народ, і будзем, паўтару, самі вырашаць свой лёс».

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі дадаў, што беларусы ніколі не даюць першымі нагоду для абвастрэння адносін.

«Мы ніколі не выказвалі ніводнай агрэсіўнай заявы ў адносінах да іншай краіны. Але мы ніколі не будзем маўчаць, калі бачым несправядлівасць і парушэнне закона ў адносінах да нас, — падкрэсліў ён. — А тут рашэнне не справядлівае. Гэта падвойныя, патройныя стандарты. Чамусьці ў адных краінах не робяцца ніякія заўвагі з нагоды геапалітыкі, а ў нас знаходзяць тое, чаго ніколі не было».

Заява Сейма не адпавядае і духу беларуска-латвійскіх адносін, лічыць Алег Гайдукевіч, бо ў апошнія гады ўдавалася выбудоўваць сяброўскія адносіны паміж краінамі.

«Навошта гэта ўсё зараз перакрэсліваць? Мы цудоўна разумеем, што за гэтым стаіць, што гэта — геапалітыка і ніякіх адносін да рэальнай сітуацыі ўнутры краіны і за яе межамі не мае», — рэзюмаваў ён.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.