Вы тут

Што можна ўбачыць на выстаўцы да 105-й гадавіны пачатку баявых дзеянняў у Смаргоні


Гэта былі жудасныя для смаргонскага края гады. Тысячы бежанцаў пакідалі свае дамы і ішлі за лінію фронту. Упершыню на тэрыторыі Беларусі кайзераўская армія прымяніла хімічную зброю. Пад Смаргонню ваяваў і знакаміты жаночы батальён пад камандаваннем Марыі Бачкаровай.


Выстаўка — гэта сумесны праект Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і гісторыка — калекцыянера з Мінска Дзмітрыя Антановіча. Ён даў для экспазіцыі больш за 140 унікальных прадметаў, большасць з якіх — ваенныя ўзнагароды.

Шмат арыгінальных фотаздымкаў з фондаў музея. На іх можна ўбачыць жыхароў-бежанцаў адной з вёсак з-пад Смаргоні, якія доўгі час знаходзіліся ў Санкт-Пецярбургу. Нямала арыгінальных дакументаў, у тым ліку пасведчанне бежанца. Ёсць таксама дакумент па зборы ахвяраванняў для бежанцаў, таму што іх было вельмі шмат. І гэта не дзіва, бо з 1915 да 1918 года Беларусь з'яўлялася арэнай пазіцыйнай вайны, моцныя баі ішлі і на Смаргоншчыне. Вось на фота нямецкі салдат стаіць з вялікім снарадам, на якім надпіс «Смаргонь». Зразумела, куды ён прызначаўся.

Навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна расказала, што каля горада цяпер вядзецца ўзнаўленне абарончай лініі «Залатая горка». Гэта свайго роду музей пад адкрытым небам. Лічыцца, што падрыў горкі рускімі салдатамі значна паўплываў на ход ваенных дзеянняў, а варонка засталася да сённяшняга часу.

На фота можна ўбачыць наступствы газавых атак, і гэта вельмі жудасна. Ёсць здымкі знакамітага Крэўскага замка. Тут бачны нямецкія ўмацаванні, немцы выкарыстоўвалі старажытную вежу як назіральны пункт.

— Вось сапраўдны здымак дыслакацыі ў кляштары каля вёскі Наваспаск блізу Крэва знакамітага петраградскага жаночага батальёна смерці на чале з Марыяй Бачкаровай. Яна на здымку ў цэнтры ва ўзнагародах: крыжы за ўдзел у баявых дзеяннях, за раненні. Камандзір была вельмі адважная і разам з тым вельмі патрабавальная да сваіх падначаленых. Аб гераізме жанчын рэжысёр Дзмітрый Месхіеў зняў фільм «Батальён», — расказала падчас знаёмства з экспазіцыяй Вольга Самаркіна, навуковы супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Смаргоні.

Ваявалі пад Смаргонню і знакамітыя ў будучым пісьменнікі — Катаеў, Зошчанка, Паустоўскі. У званні палкоўніка была на фронце Аляксандра Талстая, пісьменніца, дачка Льва Талстога. На здымку яна каля санітарнага поезда, які стаяў на станцыі Залессе блізу Смаргоні. Значная частка экспазіцыі — прадметы прыватнай калекцыі. Усе — арыгіналы. Тут рэдкія і ўнікальныя ўзнагароды Германскай імперыі, Расіі, форменнае адзенне і прадметы салдацкага побыту, паштоўкі, друкаваныя выданні, альбомы.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Ад газавай атакі да жаночага батальёна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.