Віктар СВІЛО, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу:
«Палата прадстаўнікоў размясціла на сваім сайце аб'яву аб прыёме прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 2 кастрычніка. Да абеду 5 кастрычніка ўжо было каля 350 прапаноў ад грамадзян. Вельмі цікавыя прапановы. Вядома, яны не маюць характар строга сфармуляваных юрыдычных формул, якія бяры і ўжывай у Канстытуцыі. Людзі пішуць і выказваюць свае жаданні. І задача парламента — усё гэта апрацаваць. Дэпутаты абагульняць і прааналізуюць сабраныя матэрыялы. Я хацеў бы перасцерагчы ад расчараванняў тых нашых аўтараў, якія могуць не ўбачыць сваіх прапаноў. У тым ці іншым выглядзе яны будуць улічаныя пры рабоце і ў выніковым прадукце, натуральна, знойдуць сваё адлюстраванне».
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».