Немагчыма ўявіць азёрны Браслаўскі край без лодак. Іх тут спрадвеку выраблялі адметнымі, прыгожымі, зграбнымі, хуткімі і надзейнымі. Глянеш на іх — і адразу пазнаеш: браслаўская лодачная традыцыя! Юрый Малышаў (на фота) — карэнны жыхар Браслава і адмысловы спецыяліст па вырабе лодак, ад старых майстроў пераняў гэтую традыцыю і працягвае яе і сёння.
Многія рыбакі звяртаюцца, каб ён зрабіў менавіта такую лодачную мадэль. І сапраўды, на Дрывятах і Дрысвятах, на Струсце і Неспішы, на Недраве і Войсе, на іншых вялікіх ды малых азёрах раёна гойдаюцца яго адметныя лодкі. А гэты вось здымак быў зроблены на фоне ягоных жа — малышаўскіх — лодак: Юрый адразу іх пазнаў.
— Адну з іх я рабіў мінулай вясной, другую — летась, — кажа майстар. — Мне падабаецца, што рыбакі па-гаспадарску ставяцца да сваіх лодак і выконваюць мае парады па іх выкарыстанні, паважаючы маю працу.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.