BelBookChallenge-2020
Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет ўсё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён!
З 17 кастрычніка па 27 снежня ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!
Кніжны чэлендж – гэта абяцанне прачытаць кнігі са спісу за пэўны час. Кніжны чэлендж ад Нацыяналкі - гэта 12 пунктаў, якія мы прапануем вам выканаць да 27 снежня. У гэтых пунктах няма пэўных твораў – толькі тэмы, пад якія могуць падыходзіць дзясяткі кніг. Проза, паэзія, пераклады і, вядома ж, творы Караткевіча – у нашых тэмах любы знойдзе кнігі пад уласны густ. Такія розныя пункты спісу адкрыюць перад вамі новыя гарызонты і дапамогуць выйсці за рамкі звыклых літаратурных густаў. Хто ведае, можа, менавіта цяпер вы сустрэнеце ту-самую-кнігу!
Дык як прыняць удзел?
Вашы рэцэнзіі будуць актыўна репосціцца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а лепшыя чытацкія водгукі ў канцы чэленджа з'явяцца на сайце ў выглядзе асобнай падборкі! Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі ў нашых сацсетках будуць з'яўляцца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм – на той выпадак, калі вы заблукалі ў моры зборнікаў паэзіі з белай вокладкай або кніг Караткевіча пра дысыдэнтаў. А самых актыўных удзельнікаў кніжнага выкліку чакае прыз ад Нацыянальнай бібліятэкі!
Таму разгортвайце свае літаратурныя дзённікі, хапайце чытацкія білеты і наперад – да новых кніжных гарызонтаў! А калі вам цікава даведацца болей пра кніжныя чэленджы як з'яву культуры, то ў нас і пра гэта ёсць прыдатны матэрыял.
#BelBookChallenge – спіс тэм:
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!