Вы тут

Эпас пра цара Гесара


Устанавіў сусветны рэкорд.


Самы аб’ёмны ў свеце рукапіс «Эпас пра цара Гесара» быў афіцыйна пацверджана брытанскім Агенцтвам па сертыфікацыі сусветных рэкордаў (WRCA). Пра гэта заявілі ва ўрадзе Юйшу-Тыбецкай аўтаномнай акругі правінцыі Цынхай (Паўночна-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Згодна з сертыфікату, выдадзенага WRCA, рукапіс складаецца з 57 тамоў агульным аб’ёмам у 6,27 млн. тыбецкіх іерогліфаў. На гэтую грандыёзную рукапісную працу ў 37 каліграфаў з Юйшу сышло больш за тры гады, паведаміў кіраўнік праекта Нгаванг Гелег.

Па словах Норбу Вангдэна, кіраўніка канцылярыі пры Акадэміі грамадскіх навук Кітая, названы праект накіраваны на ахову этнічнай культуры і перадачу яе з пакалення ў пакаленне, а таксама на тое, каб больш жыхароў планеты даведаліся пра цара Гесара.

Гэты твор лічыцца самым доўгім фальклорным эпасам у свеце і да гэтага часу перадаецца вусна спевакамі, пастухамі і фермерамі. Ён апавядае пра тое, як тыбецкі цар-напаўбог перамог сваіх ворагаў і дапамог простым людзям.

У Кітаі гэты эпас шырока перадаецца ў Тыбецкім аўтаномным раёне, правінцыі Цынхай, а таксама ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія. У 2009 годзе «Эпас пра цара Гесара» быў унесены ў спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.</p>

Прэв’ю: wordpress.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».