Вы тут

Што рабіць, калі дзіця пачало красці?


Навiна «ваша дзiця пачало красцi» для бацькоў гучыць як гром сярод яснага неба. Рэакцыя i пачуццi, якiя яна выклiкае, часта таксама непрадказальныя — ад здзiўлення да абурэння i сораму, што гэта адбылося менавiта з вамi. Але, перш чым абрынуцца на дзiця з папрокамi i пакараннем, давайце паспрабуем разабрацца з вытокамi такой сiтуацыi.


Не спяшайцеся сварыцца, а лепш прааналiзуйце сiтуацыю, каб правiльна на яе адрэагаваць. Жаданне ўзяць чужыя рэчы, нейкую дробязь у краме (не заплацiўшы за яе), а то i грошы з вашага кашалька можа мець самыя розныя прычыны: неабходнасць звярнуць на сябе ўвагу, займець рэч, якая вельмi падабаецца, патрэба быць «сваiм» сярод сяброў, аднакласнiкаў i iншыя.

— Такое можа здарыцца ў любой сям'i незалежна ад таго, усё ў вас добра цi дзiця расце ў неспрыяльных умовах. Зразумела, калi мы разглядаем сiтуацыю, дзе дзецi бяруць нешта чужое, бо дома не хапае ежы, то тут адзiн кантэкст — малазабяспечанай сям'i. А калi знешне сям'я добрая, але насамрэч дзiця расце ў атмасферы гвалту, скандалаў цi ўласнай непатрэбнасцi, то гэта зусiм iншае. Але ў любым выпадку мы маем дрэнны ўчынак i яго наступствы, — тлумачыць псiхолаг Вольга Варанько з Мiнскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'i i дзяцей. — Прычыны ў кожнага могуць быць самыя розныя. Ёсць таксама хвароба (яна называецца клептаманiя), якая выяўляецца ў патрэбе валодаць чужымi рэчамi. Але гэта ўжо на мяжы псiхiчнага расстройства i патрабуе дапамогi псiхатэрапеўта. У любым выпадку, што б нi стала прычынай iнцыдэнту, бацькам варта рэагаваць ужо з першага разу. Бо лягчэй вырашыць праблему, калi вы заўважылi ў дзiцяцi адну чужую ручку, а не калекцыю з сарака такiх.

Прычынай, як нi дзiўна, могуць стаць нават усёдазволенасць у выхаваннi (дзе няма дакладнага разумення «сваё» i «чужое») альбо пратэст дзiцяцi супраць таго, што на яго не звяртаюць увагi. I калi адразу пасля першага «званочка» з дзецьмi пачаць размаўляць, то прычына, як правiла, знойдзецца хутчэй. Прычым псiхалогiя дзiцячых учынкаў такога кшталту (тыя ж канфлiкты ў пясочнiцы) часцей за ўсё нават не мае крымiнальнага падтэксту. Дзецi проста не думаюць пра тое, што робяць нешта дрэннае. Напрыклад, у норме самавольныя паводзiны ў дзяцей фармiруюцца ў 6-7 гадоў, а да гэтага ўзросту iм складана спраўляцца з жаданнем узяць тую ж цацку сябра ў садку цi з'есцi цукерку ў гасцях, не спытаўшы дазволу. I тады бацькi вельмi злуюцца i перажываюць, што iх малое нават не ўсведамляе, якiя наступствы могуць мець такiя ўчынкi. У дашкольным узросце вельмi важна размаўляць з дзецьмi, каб у iх фармiравалася дакладнае ўяўленне пра «сваё» i «чужое». Бывае, што iмпульсiўнасць такога кшталту захоўваецца i пасля сямiгадовага ўзросту. Такiх дзетак называюць «эмацыянальна глухiмi», то-бок яны не ўмеюць спачуваць iншаму чалавеку, таму на першым месцы для iх — уласныя патрэбы i жаданнi. Як адзначае псiхолаг, тут вельмi важна, каб было ўзаемадзеянне з боку бацькоў i настаўнiкаў, якiя дапамогуць такiм дзеткам засвоiць правiлы жыцця ў калектыве. Каб дзiця навучылася бачыць, дзе тыя межы, якiя не варта пераступаць, i думаць не толькi пра тое, як яму будзе зручна, але i пра iншых. Вельмi тонкi момант тут можа быць i тады, калi бацькi занадта ўмешваюцца ў жыццё сваiх сына цi дачкi. У вынiку ў тых няма ўяўлення нават пра ўласныя межы, а што ўжо казаць пра чужыя...

Свой уплыў на такiя здарэннi аказвае i ўзрост. Напрыклад, калi дзiцяцi няма i двух-трох гадоў, то мала хто будзе разважаць пра сiтуацыю «дзiця скрала», бо часцей на такiя паводзiны мы рэагуем больш спакойна — «узяло чужое» i завершыцца ўсё простай размовай, што так рабiць нельга. Аднак, калi дзiця падрастае, то такiя сiтуацыi абавязкова пачынаюць успрымацца негатыўна, нават з нейкiм крымiнальным адценнем. Бацькi злуюцца i сварацца, а дзiця альбо плача i хлусiць (адмаўляючы здзейсненае), альбо нават не адчувае сораму. Калi сын цi дачка адмаўляюцца прызнаць уласную вiну, то не спяшайцеся насварыцца i караць. Перш за ўсё, дайце малому зразумець, што, у якую б сiтуацыю яно нi трапiла, вы будзеце побач, каб разабрацца ва ўсiм i падтрымаць яго. Але абазначце абавязкова, што яго ўчынак вы не ўхваляеце! У выбары пакарання таксама не варта пераходзiць межы. Бо, калi дзiця б'юць па руках — хай гэта нехта можа лiчыць дзейсным спосабам «выбiць» дрэнную схiльнасць, але такое пакаранне хутчэй больш нашкодзiць, чым выхавае. Лепей разам абмяркуйце сiтуацыю i пашукайце рашэнне, як выправiць яе: папрасiць прабачэння, вярнуць узятую рэч альбо аддаць нейкую з цацак узамен украдзенай. Такiя дзеяннi часцей за ўсё больш эфектыўныя, чым пакаранне фiзiчнае.

А вось у падлеткавым узросце, калi дзiця абвiнавачваюць у крадзяжы i вiна даказаная, сiтуацыя мае зусiм iншы характар. Таму што, як правiла, хлопцы i дзяўчаты многае спрабуюць зрабiць «на слабо», каб даказаць сваю прыналежнасць да пэўнага кола альбо ўласную «крутасць». I прадметам крадзяжу тут ужо можа быць не нейкая дробязь, а значная сума грошай з бацькоўскай сумкi альбо машына з гаража, на якой проста хочацца пакатацца з сябрамi. Найбольшая бяда ў тым, што падлеткi ўжо добра разумеюць свае ўчынкi, але жаданне «не быць белай варонай» часам аказваецца мацнейшае за ўсведамленне наступстваў уласных учынкаў.

Нiхто не гарантуе, што ваша дзiця не памылiцца. Але толькi ад вашых з iм адносiн будзе залежаць тое, якiя будуць гэтыя памылкi. Слухайце сваiх дзетак i давярайце iм, дапамагайце справiцца з любой сiтуацыяй у iх жыццi. Бо iнакш яны страцяць спачатку давер да вас, потым — веру ў самiх сябе, а ў вынiку будзе позна шукаць вiнаватых...

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: tengrinews.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.