Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Моладзь за прагрэс

У рамках ініцыятывы «Рух НАПЕРАД» маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі сабрана каля паўтысячы прапаноў па развіцці Беларусі.

Нагадаем, стварэнне платформы «Рух НАПЕРАД» было ініцыявана сёлета ў ліпені Маладзёжным парламентам (саветам) пры Нацыянальным сходзе. Яе мэта: кансалідацыя моладзі, якая жадае прагрэсіўнага руху Беларусі ў будучыню. У ходзе форумаў «Беларусь — гэта МЫ» маладыя людзі з Магілёўскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцей прадставілі свае прапановы па развіцці Беларусі ў розных сферах. У рабоце форумаў актыўны ўдзел прымаюць таксама прадстаўнікі абласных і раённых маладзёжных парламенцкіх структур.

У цэлым тысячы маладых людзей — студэнты, навучэнцы, кадэты, лідары грамадскіх аб'яднанняў, якія выступаюць за мір, абмяркоўваюць і прапануюць самыя смелыя ідэі па развіцці сваіх рэгіёнаў і краіны. На інтэрактыўных пляцоўках маладзёжных форумаў юнакі і дзяўчаты вядуць гарачыя дыскусіі на розныя тэмы: аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў, маладзёжных бізнес-інкубатараў, навуцы ў ВНУ, добраахвотніцкім руху.

Эстафета маладзёжных форумаў працягваецца. У найбліжэйшы час яны пройдуць у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцях.


Бюджэтныя справы Саюзнай дзяржавы

Член Прэзідыума Савета Рэспублікі, старшыня яго Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце і фінансах, членам якой яна з'яўляецца.

Парламентарыі абмеркавалі ход падрыхтоўкі праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2021 год, выканання бюджэту ў першым паўгоддзі 2020 года і папярэднія вынікі выканання бюджэту за 2019 год. Асаблівая ўвага была аддадзена разгляду ходу рэалізацыі саюзных праграм, а таксама прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018—2022 гады (у частцы вядзення камісіі).

Пасяджэнне прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. У яго рабоце прынялі ўдзел запрошаныя прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, фінансавых і эканамічных органаў Беларусі і Расіі, міністэрстваў і ведамстваў.


З улікам уплыву пандэміі

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, генеральны дырэктар дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» Аляксей Кушнарэнка прыняў удзел у пасяджэнні Міжрэспубліканскай асацыяцыі дзелавога і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва газавых гаспадарак. Яно адбылося ў рэжыме анлайн. Тэма размовы — арганізацыя работы прадпрыемстваў газавага комплексу ва ўмовах пандэміі.

У відэаканферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі газавых кампаній з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі. Яны абмяняліся досведам работы з улікам сучасных умоў, падзяліліся пэўнымі здабыткамі і новымі дасягненнямі. «Газавікі» таксама абмеркавалі сённяшнюю сітуацыю на міжнародным энергетычным рынку, пытанні паляпшэння і ўдасканалення далейшай дзейнасці Асацыяцыі, вызначылі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва. Аляксей Кушнарэнка выступіў з дакладам «Актуальныя пытанні развіцця газавай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.