Вы тут

Завяршыўся першы этап інтэрактыўнага радыёконкурсу чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду»


Завяршыўся першы этап прыёму і разгляду матэрыялаў, дасланых для ўдзелу ў інтэрактыўным радыёконкурсе чытальнікаў «Быў. Ёсць. Буду». Творчае спаборніцтва праводзіць канал «Культура» з нагоды 90-годдзя з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і 95-годдзя Беларускага радыё. У другім этапе дэманстраваць сваё адчуванне і разуменне твораў беларускага майстра слова зможа звыш 50 чытальнікаў.


— Дырэкцыя канала атрымала дзясяткі заявак з розных населеных пунктаў краіны, — расказаў дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. — Удзельнікамі конкурсу пажадалі стаць прадстаўнікі творчых калектываў, аб'яднанняў па інтарэсах, прафесійныя артысты, журналісты, а таксама шматлікія аматары. Адборачны этап паказаў, што паэзію Уладзіміра Сямёнавіча ведаюць і шануюць беларусы розных узростаў. Наш конкурс дазволіў кожнаму ўдзельніку па-свойму адчуць змест вершаваных радкоў класіка, перадаць іх эмацыянальны пасыл.

Згодна з умовамі, што прапісаны ў Палажэнні, у ІІ этап конкурсу прайшло больш за паўсотні чытальнікаў, і цяпер пачалася ацэнка выкананняў прафесійным журы. У хуткім часе на сайце www.radіokultura.by і ў суполках канала ў сацыяльных сетках стартуе інтэрнэт-галасаванне за ўдзельнікаў спаборніцтва.

Імёны ўладальнікаў прызавых месцаў па дзвюх катэгорыях і чатырох узроставых групах згодна з рашэннем журы, а таксама трох пераможцаў па выніках інтэрнэт-галасавання стануць вядомыя ў пачатку лістапада. Найлепшыя чытальнікі атрымаюць падарункі ад радыёканала і будуць запрошаны на запіс святочнай перадачы да юбілею Уладзіміра Караткевіча, якая прагучыць у эфіры «Культуры» 26 лістапада, акурат у дзень нараджэння пісьменніка.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Караткевіч у арыгінальным прачытанні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».