Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктар Чайчыц наведаў Бярозаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Там сенатар уручыў ключы ад новага спецыялізаванага аўтобуса прадстаўнікам цэнтра. Нагадаем, у гэтай установе навучаюцца дзеці з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця з розных населеных пунктаў Бярозаўскага раёна. Новы аўтобус разлічаны на дзесяць пасадачных месцаў, абсталяваны пад'ёмнікам для калясак, у ім прадугледжаны месцы для суправаджальнікаў.
Як член Савета Рэспублікі ад Брэсцкай вобласці, Віктар Чайчыц прыклаў нямала намаганняў для рэалізацыі дадзенага праекта. Ён неаднойчы аказваў дапамогу Бярозаўскаму раённаму цэнтру. Напрыклад, дзякуючы яго старанням, была набыта мэбля, аргтэхніка і іншае абсталяванне для спецыялізаваных кабінетаў.
Прэв’ю: berezacity.by
Сам будынак уражвае архітэктурай.
«Вышывала, калі за лямпы былі толькі керасінкі».