Вера Вярба (1942—2012) — вядомая беларуская паэтэса, перакладчыца. У розныя гады працавала у Дзяржкамітэце па друку, у газетах і часопісах «ЛіМ», «Работніца і сялянка», «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г. Выдала шэраг кніг паэзіі, у тым ліку «Вочы вясны», «Высакосны год», «Сіняя бухта», «Альфа», «Мая маленькая планета», «Яраслаўна», «Выбранае», «Белыя пісьмы», «Апошні верасень». Вера Вярба — аўтар вершаў да знакамітай песні «Ручнікі», якую ведае кожны беларус.
Вершы — Вера ВЯРБА,
музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
1. Сумую я у восень звонкую
У павуцінні русых кос.
Абцасікі знасіўшы тонкія,
Хаджу па свеце басанож.
Прыпеў (2 разы):
За што любіць нам, мілы, выпала?
За што каханне берагчы?
Неперажытае, нязвыклае,
Як дзікі голуб на плячы.
2. Перабіраю ўсё у памяці,
Як светлы міг, як летні сон,
Нібы плыву па белай замеці
За сіняй лодкай наўздагон.
Прыпеў.
3. Парады зведаўшы разумныя,
Імкнуся змалку да агню,
Сябрую з гарадамі шумнымі
І ненавіджу цішыню.
Прыпеў.
4. Мы развіталіся самотныя,
Уносіць час пачуцці прэч.
Запомні ж ты мяне пяшчотнаю
У чысціні апошніх стрэч.
Прыпеў.
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.