У Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры заўтра будзе адчыняцца першая ў сваім родзе выстаўка дэкаратыўных вырабаў з паперы «Папяровыя фантазіі», у якой возьмуць удзел чатырнаццаць мясцовых аўтараў.
Выстаўку складуць экспанаты, а іх будзе болей за сто, выкананыя ў тэхніцы папяровай пластыкі, мадэліравання, а таксама падвясныя модулі (па-народнаму — «павукі») узоры спіральнага пляцення з папяровых трубачак, архітэктурныя кампазіцыі, выцінанкі ды творы квілінгавага мастацтва. Цяпер супрацоўнікі і майстры фарміруюць экспазіцыйную залу. У поле зроку нашага фотакарэспандэнта трапіў момант падрыхтоўкі, і на гэтым фота — загадчык установы Элеанора ЗІНКЕВІЧ і кіраўнік клуба майстроў народнай творчасці і самадзейных мастакоў «Ля возера» Наталля ПАРАХНЕВІЧ.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.