Вы тут

Форум супрацоўніцтва ў заліве Бэйбу


XI форум па эканамічным супрацоўніцтве ў раёне заліва Бэйбу адкрыецца 15 кастрычніка ў горадзе Наньнін — адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (ГЧАР, Паўднёвы Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Галоўны акцэнт мерапрыемства будзе зроблены на нарошчванні супрацоўніцтва паміж Кітаем і Асацыяцыяй дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). На форуме, які будзе праходзіць як у рэжыме анлайн, так і афлайн, будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як будаўніцтва новага міжнароднага гандлёвага калідора суша-мора, а таксама развіццё лічбавай і марской эканомік.

Эканамічная зона ў раёне заліва Бэйбу ахоплівае ГЧАР, правінцыі Гуандун і Хайнань у Кітаі, а таксама некаторыя члены-краіны АСЕАН, уключаючы В’етнам, Малайзію, Сінгапур, Філіпіны, Інданэзію, Бруней і Тайланд. Форум эканамічнага супрацоўніцтва ў раёне заліва Бэйбу, які праводзіцца з 2006 года, наведаюць больш за 3000 дзяржаўных асобаў, навукоўцаў і прадпрымальнікаў з усяго свету.

Паводле дадзеных Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая, за сем месяцаў 2020 года тавараабарот паміж Кітаем і АСЕАН склаў 2,51 трлн юаняў (каля 371 млрд. долараў), павялічыўшыся на 6,6 працэнта ў гадавым вылічэнні. На працягу названага перыяду АСЕАН заставалася найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая. Доля асацыяцыі ў агульным аб’ёме знешняга гандлю КНР склала 14,6 працэнта.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.