Вы тут

Да канца года ў Гродзенскай вобласцi будзе лiквiдавана больш за 80 мiнi-палiгонаў


На гэтых плошчах пасадзяць лес, частка тэрыторыi адыдзе пад сельскагаспадарчую дзейнасць. У некаторых раёнах рэкультываваны ўсе мiнi-палiгоны, а iх тэрыторыi ўключаны ў землекарыстанне. Усяго за пяць гадоў у вобласцi лiквiдавана 417 такiх аб'ектаў.


Увогуле, у Беларусi стаiць задача поўнасцю закрыць мiнi-палiгоны да канца 2021 года. Гэта значыць вывесцi iх са строю i рэкультываваць. Такая ўстаноўка летась прынята ўрадам згодна з канцэпцыяй па стварэннi аб'ектаў па сарцiроўцы i выкарыстаннi цвёрдых бытавых адходаў i палiгонаў для iх захавання.

Цяпер у Гродзенскай вобласцi 92 мiнi-палiгоны, з якiх 84 будуць лiквiдаваныя сёлета. Астатнiя — у наступным годзе. Такiм чынам, у рэгiёне павiнна застацца 19 буйных палiгонаў, практычна па адным на кожны раён i абласны цэнтр. Але i гэта яшчэ не ўсё. Да 2030 года большасць з iх таксама падлягаюць лiквiдацыi. У iдэале павiнна застацца ўсяго чатыры вялiкiя рэгiянальныя палiгоны. Гэта значыць, што адзiн аб'ект з лiнiяй сарцiроўкi будзе прымаць адходы некалькiх раёнаў.

— На палiгоне павiнна выконвацца шмат патрабаванняў, гэта сур'ёзны аб'ект, якi скiраваны на ахову навакольнага асяроддзя, бо ўкладваецца спецыяльны iзаляваны пласт, вядзецца кантроль за станам грунтавых водаў i многае iншае. А мiнi-палiгоны адводзiлiся без усялякай абароны, многiя нават адкрывалiся без асаблiвых праектаў пры сельскiх Саветах, без выбару ўчастка i невядома як абслугоўвалiся. Зараз на гэтых тэрыторыях наводзiцца парадак, мiнi-палiгоны выводзяцца з абароту, закрываюцца. На тое выдзяляюцца бюджэтныя сродкi, — адзначыла начальнiк аддзела кантролю за абыходжаннем з адходамi Гродзенскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Валянцiна Путро.

У Гродзенскай вобласцi працэс скарачэння мiнi-палiгонаў iдзе даволi актыўна. У Лiдскiм, Смаргонскiм i Слонiмскiм раёнах такiя аб'екты рэкультываваныя, а iх тэрыторыi ўцягнуты ў землекарыстанне. Калi пяць гадоў таму iх было больш за 500, то сёлета засталося некалькi дзясяткаў. Летась план па рэкультывацыi выкананы на 152 %. На закрытыя, але пакуль не рэкультываваныя аб'екты забаронена вывозiць адходы, там устаноўлены адпаведныя знакi.

У першую чаргу выведзены з эксплуатацыi тыя аб'екты, якiя не адпавядаюць патрабаванням. Найбольш распаўсюджанае парушэнне — гэта вываз другасных матэрыяльных рэсурсаў. Праверкi спецыялiстаў-эколагаў выявiлi амаль 500 такiх парушэнняў. Не ўсюды камунальнымi службамi выконваюцца работы па своечасовым ушчыльненнi адходаў. Таксама ёсць прэтэнзii i па стане пад'язных дарог.

lidanews.by

— Вiдавочна, як змянiлiся землi, вызваленыя ад смецця, вернутыя ў севазварот цi ўзноўленыя лесам. Прыязджаеш — i вока радуецца, гледзячы на такi парадак, — заўважае Валянцiна Путро. — I ўсё ж гэта работа наладжана не ўсюды. Асаблiва складана iдзе працэс на тых аб'ектах, якiя знаходзяцца на балансе сельскiх Саветаў. Яны хоць i закрытыя, але работы па рэкультывацыi не праведзеныя. У Шчучынскiм раёне, напрыклад, асвоена ўсяго 18 % сродкаў, якiя выдзелены на рэкультывацыю мiнi-палiгонаў. Гэта самы нiзкi паказчык па вобласцi.

Мiж тым, лiквiдацыя мiнi-палiгонаў дазволiць уцягнуць у гаспадарчы абарот каля 100 гектараў зямельных угоддзяў. Тут можна праводзiць сельгасработы, разбiваць сады i высаджваць лес. Так, нядаўна на месцы былога палiгона бытавых адходаў Лiдскага раёна высаджана 300 саджанцаў чырвонага дуба i граба. Акцыя адбылася ў рамках праекта па паляпшэннi кiравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўнi па Праграме развiцця ААН.

У тэму

Як паведамiлi ў абласным камiтэце прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, у Гродзенскай вобласцi стартаваў месячнiк па пасадцы дрэў у населеных пунктах. Далучыцца да карыснай справы можа кожны, хто пажадае. Пры гэтым ёсць магчымасць не толькi высаджваць дрэвы i кустоўе ў вызначаных месцах, але i самiм прапанаваць такiя тэрыторыi. Пачнецца акцыя 10 кастрычнiка. У гэты дзень запланавана азеляненне аднаго з гродзенскiх прадпрыемстваў i стварэнне алеi на ўездзе ў горад-спадарожнiк Скiдзель. Месячнiк працягнецца да 2 лiстапада. Летась падчас такой акцыi высаджана больш за 30 тысяч дрэў i кустоўя, сёлетняй вясной ужо пасаджана 22 тысячы зялёных насаджэнняў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Лес замест смецця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».