Вы тут

Браня лінкора


У заліве Вэйхайвань паднялі абломак патанулага судна.


Абломак броні патанулага лінкора «Дзін’юань» узнялі з вады каля вострава Люгундаа ў заліве Вэйхайвань правінцыі Шаньдун, што на ўсходзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як паведамілі ў цэнтры аховы падводных культурных рэліквій дзяржкіравання па ахове культурнай спадчыны Кітая, абломак броні важыць 18 тон і мае 2,86 метра ў даўжыню, 2,6 метра ў шырыню, і 33 сантыметры таўшчынёй. Работы па яго ўздыму ішлі больш за 10 гадзін.

Менавіта па гэтай знаходцы патанулы карабель ідэнтыфікавалі як браняносец «Дзін’юань», які ў якасці флагмана Бэйянскага флоту цынскай імперыі удзельнічаў у кітайска-японскай вайне (1894-1895 гг.), паведамілі даследнікі. 17 верасня 1894 года паміж ваенна-марскімі сіламі Кітая і Японіі адбылася вырашальная марская бітва. У баі кітайскі бок страціў «Чжыюань», «Цзін’юань» і яшчэ тры караблі.

З 2017-га кітайскія археолагі ажыццяўляюць праект па даследаванні лінкора «Дзін’юань». Спачатку яны выявілі каля вострава Люгундаа патанулы карабель. Затым у мінулым годзе даследчыкі ідэнтыфікавалі судна як браняносец «Дзін’юань».

Прэв’ю: ekd.me

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.