Маляўнічая турзона ў правінцыі Хэйлунцзян прываблівае турыстаў.
Турыстычная зона Удалянчы размешчана на паўночным захадзе правінцыі Хэйлунцзян — непадалёк ад горада Хэйхэ. Гэта турыстычная зона дзяржаўнага класа 5А і сусветны геалагічны парк, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Турыстычная зона ў асноўным складаецца з некалькіх азёр і геалагічнага ландшафту групы вулканаў. Група вулканаў мае вышыню 400-600 метраў і ўключае 14 асобных вулканічных конусаў і серыю шчытавых вулканаў. Вулканічныя конусы і шчытавыя вулканы ўтварыліся ў чацвяртычны перыяд, а апошняе вывяржэнне вулкана адбылося на гарах Лаахэй і Хуашаа 300 гадоў таму. Лава, якая вылілася падчас вывяржэння, заблакавала раку Шылун у гэтым раёне ў чатырох месцах, утварыўшы пяць азёр, якія атрымалі назву Удалянчы.
Мінеральная крыніца Удалянчы з’яўляецца адным з самых вядомых у свеце халодных крыніц, вада ў якіх ўзбагачана многімі відамі мінералаў і вядомая сваім аздараўляльным эфектам. Акрамя таго, канцэнтрацыя адмоўных іёнаў кіслароду ў мясцовым паветры вельмі высокая. У апошнія гады гэта маляўнічы курорт прыцягвае да сябе ўсё больш і больш турыстаў на лячэнне і адпачынак.
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.