Вы тут

Журналiст Валянцiн Пепяляеў прадставiў дэбютную п'есу «Нобелеўскi тыдзень»


Новы драматычны тэатр запрашае гледачоў на паказ спектакля «Нобелеўскi тыдзень». Прэм'ера адбылася 2 i 3 кастрычнiка. Камедыя ў iранiчнай i парадаксальнай форме распавядае пра тое, як незаўважна для самiх сябе мы здраджваем iдэалам юнацтва i сваiм былым марам. Як нас уцягвае ў вiр чужой волi i чужых меркаванняў. Як незаўважна для самiх сябе замест падтрымання жывой натуральнай гаворкi мы раптам пераходзiм на мову штампаў i стэрэатыпаў мас-медыя i сацыяльных сетак. Як з цягам часу ў нас прарастае зайздрасць да чужога поспеху, лянота i бяздзейнасць. «Нобелеўскi тыдзень» — гэта тэатральны дэбют журналiста Валянцiна Пепяляева. «Звязда» паразмаўляла з аўтарам i даведалася аб тым, як праходзiла работа над п'есай.


— Чаму тэатральны крытык вырашыў напiсаць п'есу?

— Напэўна, у нейкi момант кожны творчы чалавек адчувае маральнае стамленне ад таго, чым займаецца. Узнiкае адчуванне «самапаўтору», вычарпанасцi свайго рамяства. Таму хочацца паспрабаваць сябе ў iншай якасцi. Гэта з аднаго боку. З другога — мне здаецца, што тэатральная крытыка i не толькi ў Беларусi, а i на ўсёй еўрапейскай прасторы перастае сур'ёзна ўплываць на тэатральны i культурны працэс, а iснуе збольшага па iнерцыi. Тэатры ствараюць ужо не спектаклi, а «праекты». «Праектнаму тэатру» крытыка не патрэбна. Тэатрам важна проста запоўнiць зал. Замест крытыкаў прыйшлi навiнавая тэатральная журналiстыка, блогеры, пiяр-падзеi. Вялiкае значэнне мае сёння ацэнка «праекта» гледачамi ў форме «сарафаннага радыё». Трэцi момант — неяк мне падалося, што i самi тэатры перасталi нас здзiўляць па-сапраўднаму. Усе ведаюць, на што здольны той цi iншы пастаноўшчык, тая цi iншая трупа, якая ў яе «столь». Шчыра кажучы, прарываў i адкрыццяў за апошнiя гады не здаралася. Рэгулярна i сiстэмна шукаць агрэхi ў чужых пасрэдных спектаклях — даволi надакучлiвы занятак. Да таго ж, многiя беларускiя рэжысёры канструктыўную крытыку па-ранейшаму ўспрымаюць дрэнна.

— Цi з'яўлялася адчуванне падчас напiсання п'есы, што журналiст пераважае над аўтарам?

— Наадварот, з'яўлялася пачуццё, што журналiст дапамагае аўтару ў творчым працэсе сваiмi назiраннямi i ацэнкамi. Я думаю, без журналiсцкай практыкi такi забыты жанр, як «сатырычная камедыя», у якiм п'еса легкадумна заяўлена, ажывiць было б немагчыма.

— Калi з'явiлася iдэя «Нобелеўскага тыдня»?

— Iдэя п'есы з'явiлася ў 2015 годзе. Напiсана яна была пазней, на працягу двух гадоў, — з 2016 па 2018 год. Мне сапраўды захацелася выказацца на паперы, менавiта ў форме, якая прадугледжвае пэўную долю эксцэнтрычнасцi i гратэску. А таксама я iмкнуўся да большай творчай свабоды, чым дазваляе крытычны артыкул. Умовы тут дыктуеш толькi ты сам.

— Што падалося вам найбольш складаным падчас работы?

— Самае складанае, як заўсёды, адно: стварыць адчуванне сапраўднасцi фантасмагарычных падзей, якiя адбываюцца. Напоўнiць характары дзеючых асоб жыццём. Паколькi гэтая камедыя на мяжы фарсу, а часам i па-за мяжой, то важна было сачыць за адчуваннем камiчнага, каб яно ўсё ж такi не знiкала. Мне здаецца, у камедыi лепш перабраць, чым недарабiць... Самае непрыемнае, што можа з табой адбыцца — тое, што спектакль, заяўлены як камедыя, пройдзе ў цiшынi. У моманты крызiсу натхняўся фiльмам Дзмiтрыя Астрахана «Ты ў мяне адна», п'есай Фрыдрыха Дзюрэнмата «Вiзiт старой дамы» i «Iванам Васiлевiчам» Мiхаiла Булгакава. У гэтых творах можна знайсцi пэўныя iранiчныя паралелi з сюжэтам п'есы.

— Цi ёсць у вас тут любiмы персанаж?

— Няма. Усе дзеючыя асобы па-свойму дарагiя аўтару, але адносiны з iмi трэба спыняць, як толькi пастаўлена кропка. Хай зараз з iмi спрабуюць пасябраваць акцёры.

— У чым актуальнасць «Нобелеўскага тыдня»?

— Гэта саманадзейная спроба паразмаўляць аб сённяшнiм днi. Задумацца, што з намi адбываецца. Цi iснуе праславуты дыялог iнтэлiгенцыi i грамадства... Нягледзячы на тое, што п'еса напiсана на рускай мове, гэта, на маю думку, вельмi беларуская гiсторыя. Цi будзе яна гучаць актуальна? Спадзяюся. Але ўсё ж такi драматургiя — гэта не публiцыстыка, у яе больш шырокiя задачы. З-за пандэмii прэм'ера была перанесена з сакавiка на кастрычнiк. Рэпетыцыйны перыяд праходзiў, наколькi я ведаю, няпроста. Тэатр адчынiўся прэм'ерай пасля вялiкага перапынку.

— Цi знайшлi вы паразуменне з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Сяргеем Кулiкоўскiм?

— Як казаў драматург Эдуард Радзiнскi, аўтар пiша адну п'есу, рэжысёр ставiць другую, глядач сузiрае трэцюю. П'еса пiсалася з разлiкам на трупу таленавiтага i амбiцыйнага Новага драматычнага тэатра. На першых чытках улiчвалiся заўвагi рэжысёра, за спектаклямi якога сачыў. Паразуменне, на мой погляд, было знойдзена лёгка. Кулiкоўскi знакамiты сваiмi яркiмi спектаклямi як па сучасных аўтарах, так i па класiцы. Ён нястомны i прагны да працы. Кожны раз ляцiць на святло рампы, як матылёк. Мне здаецца, ён у поўнай меры мог бы падпiсацца пад словамi рэжысёра Анатоля Эфраса: «Репетыцыя — любоў мая...»

— Што вы адчуваеце перад прэм'ерай сваёй дэбютнай работы?

— Не хочацца казаць нейкiя банальнасцi пра хваляванне. Але яно, безумоўна, ёсць, як i адчуванне няёмкасцi ад таго, што паважаныя дарослыя людзi будуць вымушаны прамаўляць нейкiя твае словы са сцэны. Перачытваючы тэкст, бачыш, што можна было напiсаць больш дакладна, больш смешна... Хочацца ўсклiкнуць, як персанаж Мiкалая Пастухова са стужкi «Раба кахання»: «Я ўсё генiяльна перапiшу!...» Але ўжо позна. Мне цiкава, як будзе гучаць тэкст, як будзе рэагаваць зала. Бо ў апошнi час усе мы перажылi пэўную пераацэнку каштоўнасцяў з-за пандэмii, яна паставiла пад пытанне само iснаванне тэатра i iнтэлектуальных прафесiй. I кропка ў гэтым пытаннi яшчэ не пастаўлена.

— Валянцiн, вы плануеце заставацца ў драматургii?

— Загадваць не будзем, але другая п'еса амаль скончана. Засталiся некаторыя штрыхi. Мне не блiзкая дакументальная драма, якая зараз запатрабавана тэатрамi. Лiчу, што вербацiм — гэта тупiк. Не люблю новую драму i ўсе падробкi пад яе, адкрытую чарнуху. Мне цiкава займацца гульнявым сюжэтным тэатрам, карнавалiзацыяй i сiнтэзам жанраў. Камусьцi гэта можа падацца старамодным. Таму пытанне стаiць iнакш: цi пакiнуць цябе ў драматургii — час, фармат, мода, густы рэжысёраў i публiкi.

Арына КАРПОВIЧ

Загаловак у газеце: «Тэатры перасталi нас здзiўляць»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.