Дрэннае веданне грыбоў, а таксама iгнараванне правiлаў iх збору i апрацоўкi цягнуць за сабой непрадказальныя наступствы — атручэннi грыбамi ад вострых формаў да смяротных выпадкаў. А па сваёй цяжкасцi вострыя атручэннi ядавiтымi грыбамi лiдзiруюць сярод усiх небактэрыяльных харчовых атручэнняў. Мiнiстэрства аховы здароўя нагадала правiлы збору i прыгатавання гэтых дароў прыроды.
Па стане на 8 кастрычнiка гэтага года ў краiне ўжо зарэгiстравана 36 выпадкаў атручэнняў грыбамi (Брэсцкая вобласць — 12, Мiнская — 7, Магiлёўская — 6, Гомельская — 5, Вiцебская — 3, Гродзенская — 2, г. Мiнск — 1) з агульным лiкам пацярпелых 43 чалавекi, з iх 7 — дзецi ва ўзросце ад 1 да 11 гадоў. Памерлі восем пацярпелых, у тым лiку адно 9-гадовае дзiця.
Атручэннi грыбамi маюць характэрныя прыкметы. Неядомыя грыбы ўтрымлiваюць моцныя яды, якiя не разбураюцца пры кулiнарнай апрацоўцы. Захворванне, як правiла, пачынаецца раптоўна, праз 3-12 гадзiн пасля ўжывання такiх грыбоў. Клiнiчная карцiна на пачатковых стадыях захворвання — рэзкi боль у жываце, рвота, панос, слабасць, галаўны боль. У далейшым могуць далучацца сутаргi, галюцынацыi.
Важна памятаць, што атручэнне можа наступаць не толькi ад ужывання атрутных па сваёй прыродзе грыбоў, але i ад так званых умоўна ядомых, калi не выконваць асноўныя правiлы iх прыгатавання. Да ўмоўна-ядомых грыбоў адносяцца некаторыя вiды сыраежак, свiнушкi, ваўнянкi, чарнушкi i iншыя. Iх пладовыя целы ўтрымлiваюць раздражняльныя, едкiя, горкiя ядавiтыя рэчывы, здольныя выклiкаць атручэннi.
Прычынай вострага атручэння могуць стаць i ядомыя грыбы, калi яны доўга знаходзiлiся без кулiнарнай апрацоўкi. Не рэдкасць — атручэннi недаваранымi i сырымi грыбамi.
Для таго каб пазбегнуць атручэння грыбамi, неабходна выконваць элементарныя правiлы прафiлактыкi:
Алена КРАВЕЦ
Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца.
«Абеліскі параненай зямлі».
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.