Вы тут

Як крэатыў дапамагае ратавальнiкам


Задача ратавальнiкаў не толькi змагацца з наступствамi надзвычайных сiтуацый, але i папярэджваць iх. Так, у справе агiтацыi за бяспечны спосаб жыцця i цяпер выкарыстоўваюцца звыклыя старыя формы — плакаты, памяткi, брашуры. Яны эфектыўныя i дагэтуль. Але саступаюць у вiдовiшчнасцi. Ды i з цягам часу падыходы павiнны змяняцца.


Зразумела, што тыя ж школьнiкi наўрад цi стануць чытаць кожны дзень памятку ад ратавальнiкаў. Ды i не разлiчана яна на гэта хоць бы па форме падачы матэрыялу. А вось калi выкарыстаць iншы падыход? Умоўна кажучы, шлях з дому ў школу можа пралягаць праз прыпынак грамадскага транспарту, стылiзаванага ў стылi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. На сцяне дома можа быць нанесены вялiзнымi лiчбамi запаветны нумар «112» цi iнструкцыя ў выглядзе графiцi, як правiльна дзейнiчаць пры пажары. Варыянтаў — безлiч.

Канешне, такi падыход патрабуе куды большай творчай працы. Але i вынiк ад яе ёсць — у краiне з пачатку года загiнула на пажары толькi адно дзiця. Такая ж лiчба была i год таму.

Напрыклад, зараз у Валожыне праходзiць фестываль графiцi: большасць работ скончана, засталiся апошнiя штрыхi. Яго iнiцыятарамi сталi ратавальнiкi, падтрымалi мясцовыя ўлады i iншыя раённыя арганiзацыi.

Падрабязней пра фестываль мы распыталi ў афiцыйнага прадстаўнiка Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС Дзiяны Жалязняк:

— Мы ўжо даўно прыцягнулi выяўленчае мастацтва нам у дапамогу. Яркiя iнфарматыўныя графiцi, якiя змяшчаюць асноўныя правiлы бяспекi, з'явiлiся ва ўсiх раёнах Мiншчыны. Цяпер iх налiчваецца каля сямiдзесяцi па ўсiм рэгiёне. Арт-аб'екты ў стылi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях з'яўляюцца сёння ў парках i скверах. Дзясяткi прыпынкаў, аформленых з выкарыстаннем сюжэтаў на тэмы бяспекi, дазваляюць з карысцю бавiць час у чаканнi грамадскага транспарту. Нядаўна такi прыпынак з'явiўся ў Смалявiчах. Там ён стылiзаваны пад пажарны аўтамабiль. Тут наша мэтавая аўдыторыя — дзецi, таму iмкнёмся зрабiць каляровую гаму больш насычанай i яркай. Даўно асвоiлi i сацыяльную рэкламу.

I вось чарговыя графiцi на тэму пажарнай бяспекi з'явiлiся ў Валожыне. Трэба сказаць, што тут яшчэ да правядзення фестывалю графiцi ўжо былi рэалiзаваны два выяўленчыя праекты, заказчыкам якiх выступiла Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. Спецыялiсты, якiя iх стваралi, атрымалi запрашэнне паўдзельнiчаць у сёлетнiм фестывалi. Мастакi, дызайнеры i архiтэктары iнiцыятыву падтрымалi.

У горадзе было вызначана некалькi пунктаў для будучых работ. Выбiралi iх паводле наступных крытэрыяў — вялiкая плошча i размешчанасць у «прахадным» месцы. Такiмi палотнамi сталi велiзарная падпорная сцяна i пяць трансфарматарных падстанцый.

— Сюжэты некаторых графiцi абстрактныя, — працягвае Дзiяна Жалязняк. — На iх адлюстраваны фантастычныя жывёлы, футурыстычныя пейзажы, дзiўныя птушкi. Цэнтральны ж сюжэт прысвечаны тэме, якая вельмi блiзкая ратавальнiкам, — малой радзiме. У гэтыя днi на тэрыторыi краiны праходзiць акцыя «За бяспеку малой радзiмы», падчас якой ратавальнiкi звяртаюцца да жыхароў рэгiёна з заклiкам,  як казаў паэт, «трэба дома бываць часцей». Аднайменнае графiцi размясцiлася на падпорнай сцяне плошчай у дзвесце квадратных метраў. Хто ж, акрамя сыноў i дачок, лепш за ўсiх паклапоцiцца аб сваiх бацьках? Большасць мастакоў — выхадцы з сельскай мясцовасцi. Таму адлюстраваць лiрыку сельскiх пейзажаў — хаты, восеньскiя кветкi, арнаменты — не склала для iх нiякай цяжкасцi.

Увогуле, тэма графiцi, прысвечаных бяспецы жыцця, у Беларусi не новая. Першыя такiя выявы з'явiлiся яшчэ некалькi гадоў таму.

— Спярша мы iмкнулiся пераносiць на падпорныя сцены нашы карыкатуры, але з цягам часу асвоiлi i iншыя кiрункi творчасцi, робячы яе ўнiкальнай, — працягвае Дзiяна Жалязняк. — Цяпер часцей за ўсё на выявы трапляюць нумары экстранных службаў i маляўнiчае графiцi «Пяць крокаў выратавання пры пажары». Апошняе найбольш арганiчна глядзiцца на глухiх тарцах пяцiпавярховых дамоў. Але канчатковае рашэнне аб размяшчэннi таго цi iншага аб'екта прымаюць мясцовыя органы ўлады. Часцей за ўсё нашу творчасць можна ўбачыць у раённых цэнтрах i буйных населеных пунктах.

Таксама пад эгiдай Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях у цэнтральным рэгiёне з'явiлася каля дзевяноста новых дзiцячых пляцовак i арт-аб'ектаў. У ведамстве адзначаюць, што гэта доўгатэрмiновая iнвестыцыя ў навучанне малых бяспецы. Сярод арт-аб'ектаў прадстаўлены аб'ёмныя кампазiцыi, у тым лiку каваныя, скульптуры. З'явiлася iдэя аформiць у стылi МНС i лiхтары. Не засталiся ўбаку i гандлёвыя цэнтры — там ствараюцца тэматычныя дзiцячыя пакоi, прысвечаныя тэме бяспекi.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота дадзена МНС

Загаловак у газеце: Мурал не пакiне раўнадушным

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.