Вы тут

У Гродзенскiм занальным iнстытуце раслiнаводства паляпшаюць яблыкi


Тут робяць стаўку на суперiнтэнсiўныя сады. Iнстытут вядзе распрацоўку i ўкараненне ў вытворчасць адаптыўных тэхналогiй, скiраваных на атрыманне якаснага пасадачнага матэрыялу. Кожны год навукоўцамi i вытворцамi асвойваюцца новыя сарты расiйскай i еўрапейскай селекцыi, каб выбраць аптымальныя для беларускiх умоў вiды.


Сама назва «iнстытут» прадугледжвае навукова-даследчую дзейнасць установы. Так на самай справе i ёсць. Навуковае прадпрыемства «Гродзенскi занальны iнстытут раслiнаводства» з'яўляецца фiлiялам Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i скiравана на навуковае забеспячэнне аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласцi. Вядома, тут iснуе цэлы шэраг навуковых лабараторый па розных кiрунках. Але не толькi. Iнстытут, якi месцiцца ў Шчучыне, мае даволi значную вытворчую базу.

Цяпер тут iдзе збор ураджаю яблыкаў. Пад сады ў iнстытуце адведзена даволi значная плошча — больш за паўсотнi гектараў. Тут вырошчваюць звыш 50 сартоў яблыкаў, з якiх больш за 30 — эксперыментальныя пасадкi. Для атрымання суперiнтэнсiўнага саду прывезлi бамбук. Тут спадзяюцца, што малады сад хутка сябе акупiць i пачне прыносiць прыбытак.

— Летась мы заклалi сад на дзесяцi гектарах па новай тэхналогii, — паведамiў дырэктар iнстытута Сяргей Шэўчык. — Калi раней шчыльнасць дрэў складала ад 800—900 штук на гектар, цяпер яна значна вышэйшая i складае 1800—2100 саджанцаў. Гэта стала магчыма з выкарыстаннем бамбуку. Хоць спатрэбiлiся дадатковыя затраты, але такая тэхналогiя прыносiць значную прадукцыйнасць саду. Сёлета мы ўжо атрымалi 20 тон яблыкаў з гектара. Такiя сады будуць закладзены яшчэ. Гэта дазволiць не толькi павялiчыць аб'ёмы ўраджаю, але i якасць пладоў.

У iнстытуце адзiн з новых кiрункаў — паляпшэнне афарбоўкi. Каб яна была раўнамерная i больш-менш аднолькавая. Менавiта такiя сарты ў прыярытэце, бо двухкаляровыя яблыкi каштуюць значна танней. А вось дабiцца такога вынiку не так проста. Напрыклад, сёлета тут сутыкнулiся з дзвюма праблемамi — засушлiвае лета, калi частка яблыкаў асыпалася, i цёплыя восеньскiя ночы, падчас якiх плады не набываюць колер.

— Дзiўна, але замежныя спажыўцы на першае месца ставяць не смак яблыка, а яго знешнi выгляд. Перавага аддаецца чырвонам пладам, якiя маюць калiбр 70—80 мiлiметраў. Таму для продажу закладваем яблыкi менавiта такiх памераў, а вось меншыя iдуць другiм гатункам i адпраўляюцца на перапрацоўку. Кандыцыйны тавар iдзе ў фруктасховiшча, — паведамiў начальнiк групы прамысловага саду Станiслаў Несцер.

Спецыялiсты лiчаць, што сад занальнага iнстытута ў Шчучыне — адзiн з найлепшых у Беларусi. I гэта абумоўлена шэрагам фактараў, галоўным з якiх з'яўляецца менавiта пасадачны матэрыял. Адбываецца шматступеньчаты працэс, якi скiраваны на атрыманне здаровых клонавых прышчэпаў. Справа, па словах спецыялiстаў, даволi затратная, таму гаспадаркi пасадачны матэрыял у асноўным закупляюць. А вось iнстутыт штогод асвойвае новыя сарты расiйскай i еўрапейскай селекцыi, каб выбраць вiды, аптымальныя для беларускiх умоў. Напрыклад, два гады таму тут высадзiлi пяць гектараў уласным пасадачным матэрыялам, сёлета плануецца пасадзiць яшчэ тры. Частка iдзе на продаж насельнiцтву падчас традыцыйных кiрмашоў, набываюць таксама i гаспадаркi. Восень — прыдатны перыяд для такой работы.

Фота: dzyannica.by

Ураджайнасць эксперыментальных садоў нядрэнная — 30 тон з гектара. Як расказала загадчыца аддзела садаводства Iна Сiнкевiч, упершыню тут знялi сорт «Памяцi Сюбаравай». Набывае папулярнасць новы сорт «Сябрына». Яблык зiмнi, жоўта-малiнавы, насычаны, захоўваецца да сакавiка. З iмпартных сартоў — раянаваны «Чэмпiён», цi грушавы яблык, якi папулярны па смаку i маюць добрую ўзнаўленчую структуру. Гэтым сортам займаюцца многiя гаспадаркi ў вобласцi. Таксама маюць добры попыт «Беларускi салодкi», «Алеся». Зараз у iнстытуце вывучаюць сарты «Поспех», «Дарунак», «Красавiта», «Сакавiта», якiя пакуль не атрымалi шырокага распаўсюджвання.

Яблыкi — важны складнiк эканамiчнага стану iнстытута. Бо навуковыя распрацоўкi патрабуюць нямала сродкаў. Таму прадукцыю iнстытут рэалiзуе на ўнутраным i знешнiм рынках. Значная частка адгружаецца ў Расiю. Гэта дапамагае весцi навуковую дзейнасць.

Напрыклад, цяпер у рамках дзяржпраграмы вядуцца даследаваннi па праблеме перыядычнасцi плоданашэння. Як растлумачыла вучоны сакратар Вiкторыя Кухарчык, з-за вялiкай колькасцi пладоў на дрэве яблык губляе таварны выгляд. Гэту праблему трэба вырашыць: пазбавiцца ад лiшняй завязi пры дапамозе спецыяльных прэпаратаў, якiя ўносяцца ў вызначаны перыяд. Напачатку вядзецца работа па галiнах, затым па завязi. I тут варта падабраць такую рэцэптуру, каб атрымаць аптымальную колькасць пладоў на дрэве. Праўда, некаторыя сарты яблынь самi рэгулююць гэты працэс. Яны наогул не скiдваюць лiшнюю завязь i растуць далей. Але дрэву столькi яблыкаў не пракармiць. Каб атрымаўся таварны плод, павiнна застацца толькi 5 % завязi ад усiх кветак. Для суперiнтэнсiўных садоў, на якiя скiраваны ў iнстытуце, прымяняюць апору i палiў. Гэта дарагiя тэхналогii, але яны дазваляюць нават пры вельмi шчыльнай пасадцы атрымаць высокi ўраджай таварных яблыкаў, якiя адпавядаюць патрэбнаму памеру i колеру.

Маргарыта Ушкевiч

Загаловак у газеце: З апорай на бамбук.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.