Вы тут

Кулiнарны адпачынак для мам-выхавальнiц дзiцячых дамоў сямейнага тыпу


Майстар-клас ад шэф-повара па прыгатаваннi лазаннi i тасканскага лiмоннага пiрага, кансультацыi натарыуса i юрыста, заняткi па арт-тэрапii з псiхолагам. Такая перадсвяточная праграма чакала ў кулiнарнай студыi «Ле Гурмэ» ў Мiнску 20 шматдзетных матуль з розных абласцей Беларусi. Магчымасць арыгiнальна правесцi час, пачаставацца стравамi, прыгатаванымi ўласнымi рукамi, i пабачыцца з сяброўкамi падарыў жанчынам Беларускi дзiцячы фонд (БДФ).


Сувязь БДФ i дзiцячых дамоў сямейнага тыпу пачалася яшчэ ў 1989—1990 гадах, калi сталi з'яўляцца першыя такiя дамы. З 2000-га, дзякуючы замежным партнёрам i мясцовым уладам, у Беларусi стварылi 43 дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзе выхоўвалася больш за 1200 дзетак. Фактычна, расфармiравалi 12 школ-iнтэрнатаў. З тых часоў фонд суправаджае жыхароў гэтых дамоў, расказала Iрына ЧАРНЯКОВА, намеснiк дырэктара Беларускага дзiцячага фонду:

— У дамах змянiлася ўжо шмат дзетак. Тыя, хто вырас, запрашаюць нас на вяселлi, хрэсьбiны, i гэта дарагога варта. А напярэдаднi такога вялiкага свята, як Пакровы, мы вырашылi разгрузiць мам-выхавальнiц дзiцячых дамоў сямейнага тыпу ад хатнiх клопатаў i турбот i запрасiць на такi майстар-клас, каб падзякаваць за iх працу, якую яны робяць ад сэрца i душы. Таму што нашы сённяшнiя госцi — гэта людзi, якiя акрамя ўласных дзетак, узялi на выхаванне пяцярых i больш сiрот, i дзеляць сваё сэрца памiж бiялагiчнымi i прыёмнымi малымi.

Арганiзатары задумвалi мерапрыемства такiм чынам, каб мамы вынырнулi са звыклай абстаноўкi, на некалькi гадзiн забылiся на клопаты, сышлi з дому i сталi актыўнымi ўдзельнiцамi свята, а не простымi гледачамi.

— Мамы нашы вельмi розныя, у кожнай свая гiсторыя, але ўсе яны вельмi шчырыя, бо па-iншаму ў гэтай рабоце немагчыма. Мы вельмi ганарымся iмi, таму захацелася iм зрабiць такую прыемнасць, — дадала Юлiя КАПЦЭВIЧ, каардынатар праектаў Беларускага дзiцячага фонду.

А яшчэ БДФ даў матулям магчымасць атрымаць не толькi задавальненне, але i карысць, таму запрасiлi да iх натарыуса i юрыста, якiя адказалi на хвалюючыя пытаннi. А ўжо пасля частавання стравамi (я, дарэчы, таксама пакаштавала — зроблена на выдатна) мамы хоць i паглыбiлiся ва ўрок арт-тэрапii, пра свае ўражаннi расказалi з задавальненнем.

— Мы сёння расслабiлiся, адпачылi, адчулi, што ў нас сапраўды свята, пабачылiся з тымi, з кiм доўгiя часы ўжо знаёмыя, — падзякавала фонду за мерапрыемства Наталля МАКСIМЧЫК з Капыля, якая працуе мамай-выхавальнiцай ужо 14 гадоў.

Юлii КУНДЗIКАВАЙ з Клiчава, алiгафрэнапедагогу i дэфектолагу па адукацыi, 25 гадоў. Яна мама шасцярых дзетак, пяць з якiх прыёмныя.

— Я сама з прыёмнай сям'i, а мой муж — родны сын маёй прыёмнай мамы. Мне заўжды хацелася дапамагаць дзецям, таму i спецыялiзацыю такую выбрала падчас вучобы. Нiколi не ставiла мэтай мець столькi дзяцей, проста муж аднойчы пазванiў i сказаў, што ў нас будуць малыя. Ён заўжды падтрымлiвае, калi ў мяне ёсць магчымасць развеяцца, толькi папрасiў, каб ехала на таксi, — смяецца яна.

На iдэю паўтарыць падобны майстар-клас дома з дзецьмi натхнiлася Нiна ЯРМАКОВIЧ з пасёлка Траскоўшчына ў Мiнскiм раёне, якая кажа, што ў фондзе заўжды робяць цудоўныя праекты:

— Столькi эмоцый i ўражанняў сёння, што цяжка выказаць словамi. Вельмi эмацыянальна i хвалююча, асаблiва ў сённяшнi такi час. У мяне 16 дзетак прыёмных усяго, цяпер сямёра. Я пяты год знаёмая з фондам, i ўпэўнена, што ў iм працуюць людзi, якiя робяць дабро i нас зараджаюць гэтым.

Дому сямейнага тыпу Тамары ГАЦУКОВIЧ з Дзяржынска 13 гадоў, за гэты час праз сям'ю прайшло 19 дзяцей. Яна прыехала на свята з дачкой Лерай, якая была ўжо паўналетняя, калi ў мамы з'явiлiся прыёмныя дзецi.

— Я не змагла б паўтарыць подзвiг мамы. Магчыма, адно дзiця прыняць, максiмум двух. Я не адчуваю ў сабе такога патэнцыялу.

— Нiколi не кажы нiколi, — смяецца яе мама. — Я таксама не думала. Падобных мерапрыемстваў у мяне нiколi не было. Такая атмасфера тут класная, я столькi знаёмых убачыла, мы так пагаварылi добра...

Вось такi лёгкi, смачны i шчыры падарунак зрабiлi мамы самi сабе з дапамогай БДФ. «Звязда» далучаецца да цёплых слоў i пажаданняў самым родным i галоўным жанчынам у жыццi кожнага чалавека — мацi.

Iрына СIДАРОК, фота аўтара

Загаловак у газеце: Кулiнарны адпачынак з iтальянскiм смакам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на чацвер (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

«Чырвоная лінія» для дзвюх жанчын. Ці могуць свякрухі і нявесткі жыць дружна?

Адносіны са сваёй маці і свякрухай — гэта дзве зусім розныя гісторыі. 

Грамадства

 Вольга Чамаданава: «Калі здарылася бяда — ідзіце туды, калі можаце дапамагаць — дапамагайце»

Вольга Чамаданава: «Калі здарылася бяда — ідзіце туды, калі можаце дапамагаць — дапамагайце»

Яшчэ нядаўна Вольга Чамаданава лічылася тварам беларускай міліцыі.

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.