У ваколіцах балота Ельня, а гэта, між іншым, побач з Мёрамі, цяпер уладараць чароды пералётных жураўлёў.
Асабліва на тых палетках, на якіх была пасеяна кукуруза. Па падліках супрацоўнікаў рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Ельня» і тамтэйшых валанцёраў, на балотны масіў гэтымі днямі прыляцелі да шасці тысяч асобін гэтых птушак. Кожны дзень, асабліва ў выхадныя, тут збіраюцца ахвотныя (іх колькасць з году ў год расце) паназіраць за крылатымі «чырвонакніжнікамі». Гасцей суправаджае галоўны захавальнік Ельні — дырэктар самага вядомага ў краіне заказніка Іван БАРОК (на фота ў цэнтры).
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
Прэзідэнцкі прыём праходзіць у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа».