Вы тут

Упершыню ў «Вожыку»


Вера АСТАХНОВІЧ жыве і працуе ў горадзе Мінску. Нарадзілася там 10 жніўня 1971 года. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «настаўнік гісторыі і французскай мовы», пасля вучылася ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце на факультэце грамадска-палітычных навук і кіравання. Працавала выкладчыкам французскай мовы ў некалькіх ВНУ сталіцы.

У 2013 годзе пабачылі свет дзве кніжкі для дзяцей — «Шакаладная дарога, альбо Гісторыя шакаладных плітак» і «Чаму кароўка пярэстая». У 2018 годзе выйшаў цыкл вершаў на французскай мове «Les vers brisés» («Паламаныя вершы») у нумары віртуальнага часопіса «Ce qui reste», праілюстраваны Марцінам Лаке (Martin Laquet).

Як аўтар і ілюстратар супрацоўнічала з часопісамі «Качели», «Рюкзачишка», «Вясёлка» і іншымі. Захапляецца прыродай, выяўленчым мастацтвам і класічнай музыкай.

Сёння Вера дэбютуе і на калючых старонках. Спадзяемся, што яна стане нашым пастаянным аўтарам, будзе радаваць вясёлымі, дасціпнымі коміксамі і малюнкамі чытачоў розных узростаў. 

 


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».