Вы тут

Сенатары павiншавалi жанчын у радзiльнi з Днём мацi


Дзяржавай створаны ўсе ўмовы, каб у беларускiх сем'ях нараджалiся жаданыя дзецi, заявiў журналiстам старшыня Пастаяннай камiсii па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Савета Рэспублiкi Вiктар ЛIСКОВIЧ падчас вiзiту з кiраўнiкамi горада Мiнска ў радзiльню 5-й гарадской клiнiчнай бальнiцы. Там яны адкрылi скульптурную кампазiцыю «Мацi i дзецям» i павiншавалi жанчын са святам.


— Сёння ў Беларусi налiчваецца больш за 110 тысяч шматдзетных сем'яў. У iх выхоўваюцца каля 360 тысяч дзяцей. За апошнiя 10 гадоў колькасць шматдзетных упэўнена расце, — сказаў Вiктар Лiсковiч. — Дзяржава нацэлена на тое, каб беларускiя сем'i былi моцныя i шчаслiвыя, каб у iх нараджалiся жаданыя дзецi.

Па словах сенатара, у Беларусi прадугледжаны i механiзмы матэрыяльнага стымулявання. З 1 студзеня 2021 года перыяды дэкрэтнага водпуску будуць залiчвацца ў агульны стаж работы ў межах 12 гадоў, а не 9 гадоў, як цяпер. У той жа час пры нараджэннi чацвёртага дзiцяцi страхавы стаж зменшыцца з 17,5 да 10 гадоў. Гэта два значныя моманты, якiя ў наступным будуць рэгуляваць пытаннi пенсiйнага забеспячэння жанчын. Яшчэ адна вялiкая падтрымка — сямейны капiтал.

— На сённяшнi дзень сямейным капiталам скарысталася амаль 90 тысяч сем'яў. У цэлым прызначаны капiтал на суму практычна 850 мiльёнаў долараў, — адзначыў сенатар. — Створаны ўсе неабходныя ўмовы для дашкольнага выхавання. Будуюцца дзiцячыя садкi ў крокавай даступнасцi. Толькi ў 2019 годзе iх адкрыта 15. Узводзяцца сучасныя школы з басейнамi i трэнажорнымi заламi. Усё гэта дае магчымасць дзецям гарманiчна развiвацца.

Вiктар Лiсковiч падкрэслiў, што самае галоўнае, каб дзiця расло ў дружалюбнай сям'i.

— З самага дзяцiнства мы павiнны выхаваць дзяцей такiмi, каб яны любiлi сваю сям'ю, Радзiму, месца, дзе жывуць. Трэба прывiваць iм якасцi, неабходныя для жыцця, — дадаў ён.

Жанчыны, якiх прыехалi павiншаваць высокiя госцi, атрымалi падарункi: кветкi, наборы для немаўлят. Сiмвалiчнае ў той дзень было i адкрыццё манумента, прысвечанага мацярынству, каля ўвахода ў радзiльны дом. Па iнiцыятыве галоўнага ўрача бальнiцы Мiхаiла Назарчука на натуральным каменi скульптарам Аляксандрам Шомавым быў створаны бронзавы манумент. Iдэя нарадзiлася адразу пасля адкрыцця новага корпуса радзiльнага дома, якому ў снежнi споўнiцца пяць гадоў.

«Мы даўно выношвалi гэту iдэю i сёння, нарэшце, увасобiлi яе ў жыццё. Скульптура прысвечана ўсiм нашым мацi i дзецям, няхай яна прыносiць поспех i дабрабыт», — сказаў Мiхаiл Назарчук. Удзел у цырымонii адкрыцця скульптуры прынялi сенатары i кiраўнiкi сталiчнай адмiнiстрацыi. Госцi павiншавалi жанчын, якiя нарадзiлi ў Дзень мацi, а таксама шматдзетных мацi, чые сем'i на днях таксама папоўнiлiся немаўляткамi. Па словах галоўнага ўрача, у Дзень мацi першы малы з'явiўся на свет у 1.48. Гэта быў хлопчык. Усе мамы ў святочны дзень адчувалi сябе добра, у iх прыўзняты настрой.

«У мяне нарадзiлася чацвёртае дзiця, сын Савелiй, — сказала Таццяна Гонтарава. — У гэтым радзiльным доме нарадзiла другi раз, вельмi хацела сюды патрапiць. Тут новыя палаты, вельмi добрыя камфортныя ўмовы. А перадродавая палата наогул шыкоўная — усё на месцы, нiкуды не трэба бегаць.

Таццяну падтрымала i суседка па палаце, студэнтка Вольга Аскер. Тут прайшлi яе першыя роды. Маладая мама лiчыць, што ў радзiльным доме вельмi ўважлiвы персанал.

«Я нараджала ўпершыню, — прызналася Вольга. — I вельмi перажывала, хацелася, каб мая дачка Алiвiя нарадзiлася ў добразычлiвай атмасферы. Так i выйшла. Алiвiя з'явiлася на свет у цудоўны дзень, а побач былi прафесiяналы. Вельмi прыемна, што нас вiншуюць не толькi родныя, але i прадстаўнiкi дзяржавы».

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: Любiць сям'ю, Радзiму, месца, дзе жывеш...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».