Вы тут

Дырэктар прадпрыемства «Чырвоны харчавiк»: Навошта ўсё ўскладняць?


Сёння ў краiне працуюць дыялогавыя пляцоўкi, прадстаўнiкi рэальнага сектара эканомiкi дзеляцца сваiмi заўвагамi наконт унясення паправак у заканадаўства. Сваё меркаванне выказаў i Сяргей Анюхоўскi, дырэктар прадпрыемства «Чырвоны харчавiк», член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь:


— Любое прадпрыемства павiнна развiвацца, мадэрнiзавацца. «Чырвоны харчавiк» не выключэнне. Сёння мы задзейнiчаны ў iнавацыйнай праграме развiцця Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляем мармеладную вытворчасць у Слаўгарадзе. Праект iмпартазамяшчальны, слаўгарадская лiнiя будзе вырабляць, умоўна кажучы, 3500 тысяч тон кандытарскiх вырабаў — плюс 30 % да таго, што сёння стварае «Чырвоны харчавiк». Гэта модульная лiнiя значылася ў праекце прадпрыемства яшчэ ў 2014 годзе, калi я толькi прыйшоў туды кiраўнiком.

Я разумеў, што рабiць яе ў Бабруйску — азначае ўлазiць у камерцыйныя крэдыты, а гэта вялiкiя рызыкi. Мы пайшлi па больш адказным шляху, але ўсё робiм максiмальна асцярожна. Трэцi год рэалiзуем праект, i хацелася б паскорыцца з уводам, але разумею, што лепш не зрабiць лiшнi крок, чым потым панесцi адказнасць.

Права на рызыку i памылку ў нас няма. У заканадаўстве адназначна павiнны адбыцца перамены. Бо там ёсць моманты, якiя ўсё ўскладняюць i перашкаджаюць справе. Просты прыклад. Ва ўмовах пандэмii хацелi адкрыць iнтэрнэт-краму. Па вялiкiм рахунку, што можа быць прасцей? Чалавек нешта заказаў, разлiчыўся анлайн, забраў тавар. Калi такая крама належыць замежнаму ўласнiку, то так яно i ёсць. А вось ад беларускага прадаўца Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання патрабуе яшчэ i работнiка, якi павiнен разлiчыць пакупнiка, тэрмiнала, якiм спажывец можа скарыстацца, а гэта ўсё — нiчым не апраўданыя затраты. Наогул, навошта ўсё ўскладняць там, дзе можна зрабiць прасцей?

Запiсала Нэлi ЗIГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».