Вы тут

Памятныя медалі з Чувашскай Рэспублікі


Апошнім часам шырока развіваюцца беларуска­чувашскія літаратурныя, культурныя, гуманітарныя сувязі: паміж Беларуссю і Чувашскай Рэспублікай Расійскай Федэрацыі


Сведчаць пра гэта перш-наперш шматлікія публікацыі перакладаў твораў пісьменнікаў Чувашыі ў Беларусі ды беларускіх пісьменнікаў — у Чувашыі. У Чэбаксарах шмат для таго робіць Валеры Тургай: паэт, перакладчык, публіцыст, народны паэт Чувашыі. Ён падрыхтаваў і выдаў зборнік беларускай паэзіі на чувашскай мове. А ў Мінску ў серыі “Сябрына: паэзія народаў Расіі” выдадзены зборнікі вершаў Валеры Тургая і Мішы Сеспеля ў перакладзе Міколы Мятліцкага на беларускую мову.

Распараджэннем Кіраўніка Чувашскай Рэспублікі “за важкі ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Чувашскай Рэспублікі, духоўна-маральнае й патрыятычнае выхаванне яе насельніцтва ды іншыя заслугі перад Чувашскай Рэспублікай” памятным медалём “100-годдзе заснавання Чувашскай аўтаномнай вобласці” ўзнагароджаны дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык Алесь Бадак, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда”, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч, дырэктар Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа Ігар Маланяк, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, паэт, перакладчык Мікола Мятліцкі.

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.