Багаты ўраджай са сваіх палеткаў прадэманстравалі вяскоўцы Чырвонаармейскага раёна Самарскай вобласці на “Дажынках — 2020”.
Свята правялі Самарская рэгіянальная грамадская арганізацыя па захаванні і развіцці самабытнасці традыцый беларускага народа “Белая Русь” сумесна з кіраўніцтвам садовага таварыства “Новыя Сады”. Перад пачаткам святочнага канцэрта была арганізавана выстава ўраджаю, на якой вяскоўцы змаглі прадэманстраваць гарбузы, вінаград, кілаграмовыя перцы, яблыкі, зеляніну ды іншую гародніну і садавіну са сваіх агародаў. Лепшыя гаспадары атрымалі падарункі і дыпломы. Выстава ўраджаю была арганізавана перад святочным канцэртам. Выступалі ўдзельнікі ансамбля беларускай песні “Белая Русь” (кіраўнік Зоя Ксяндзова) і ансамбля Віктара Мыкольнікава і Галіны Таўсташэевай. Дарэчы, мясцовыя жыхары таксама выказалі жаданне выступіць са сваімі нумарамі. Парадавала выступленне Алены Якаўлевай. Усе артысты атрымалі ў знак удзячнасці ад арганізатараў парасоны.
Свята закончылася агульным карагодам. На наступны год “Дажынкі” будуць праведзены зноў. Бо па восені заўсёды тыя, хто працуе на зямлі, ураджай збіраюць.
Алег Ксяндзоў, старшыня суполкі “Белая Русь”, г. Самара
Чаму рыхтаваць вельмі вузкага спецыяліста сёння небяспечна?
Адбылася сумесная прэс-канферэнцыя.
Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?
Напэўна, калі б у Магілёве быў музей кнігі, ён бы выглядаў менавіта так.