Вы тут

Райніс падтрымліваў беларускую культуру


Беларусы вельмі ўдзячныя народнаму паэту Латвіі Яну Райнісу за падтрымку беларускай культуры і адукацыі


Ян Райніс і Янка Купала (у цэнтры), а таксама пісьменнікі з “Узвышша”

У Даўгаўпілсе прайшлі чарговыя вераснёўскія Дні паэзіі імя Яна Райніса. Класіку латышскай літаратуры, народнаму паэту Латвіі 11 верасня гэтага года споўнілася б 155 гадоў з Дня нараджэння. Як быццам сам Райніс, з’яўляючыся прыкладам дружалюбнасці і добразычлівасці да людзей розных нацыянальнасцяў, у чарговы раз сабраў разам усіх, хто любіць паэзію і піша на розных мовах. Гэта рознамоўе адлюстравана і ў штогадовым, трыццатым па ліку, калектыўным зборніку паэзіі “Dzejas dіenas”, дзе надрукаваны вершы на латышскай, латгальскай, рускай, беларускай і польскай мовах.

Ян Райніс падтрымліваў беларускую культуру і адукацыю. У 20–30‑я гады мінулага стагоддзя ў Латвіі працавалі беларускія школы, а ў Даўгаўпілсе — Беларуская дзяржаўная гімназія. Яна размяшчалася ў будынку на вуліцы Варшавас, 16, дзе пра гэта нагадвае мемарыяльная дошка, у свой час адчыненая дзякуючы старанням сяброў беларускага таварыства “Уздым”, Таварыства Латвійска-Беларускай садружнасці і генеральнага консула Анатоля Жаўтоўскага.

Падчас Дзён паэзіі ёсць добрыя традыцыі: наведванне магілы бацькі паэта Крыш’яніса Пліекшана на лютаранскіх могілках у Даўгаўпілсе і чытанне там вершаў, ускладанне кветак да помніка Райнісу каля Даўгаўпілскага ўніверсітэта, а таксама ўдзел у літаратурнай імпрэзе каля Дома-музея Райніса ў Беркінэлях у Даўгаўпілскім краі.

Знакавай падзеяй сёлетніх Дзён паэзіі з’яўляецца тое, што пакладзены пачатак стварэнню Таварыства Райніса. З ініцыятывай гэтага пачынання выступіў рыжскі паэт Сяргей Пічугін, а даўгаўпілскія паэты і грамадскія дзеячы адгукнуліся на яго прапанову. Наперадзе нас чакае ажыццяўленне новых ідэй, звязаных з імем Яна Райніса.

Станіслаў Валодзька

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.