Вы тут

У НАК Беларусі захоўваецца факел эстафеты алімпійскага агню 1980 года


Алімпійскі рух Беларусі мае не толькі цікавую сучаснасць, але і багатую гісторыю, якая прадстаўлена ў музеі алімпійскай славы. Знаходзіцца музей у штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта. «Звязда» правядзе завочную экскурсію і пазнаёміць сваіх чытачоў з самымі цікавымі яго экспанатамі.


У 2020 годзе спаўняецца 40 гадоў ХХІІ летнім Алімпійскім гульням, якія прымала Масква. Тыя гульні сталі грандыёзнай спартыўнай і грамадска-палітычнай падзеяй. Таму адзін з ключавых экспанатаў музея алімпійскай славы — факел эстафеты алімпійскага агню 1980 года. Яго ў музей НАК перадаў легендарны Аляксандр Мядзведзь, які запаліў алімпійскі агонь на мінскім стадыёне «Дынама». У межах алімпіяды там праходзілі спаборніцтвы па футболе.

Першапачаткова японская кампанія, якая выйграла міжнародны тэндар на стварэнне факела, прапанавала макет у форме бамбуку. Але з'явілася мноства пытанняў наконт сувязі алімпіяды ў СССР з бамбукам. І хоць савецкія спецыялісты не валодалі адпаведнымі тэхналогіямі, арганізатары вырашылі самастойна стварыць факел. З гэтай задачай справіўся Ленінградскі машынабудаўнічы завод імя Клімава. З-за таго, што часу да пачатку спаборніцтваў заставалася мала, факел зрабілі за месяц. Стварэнню ленінградскіх спецыялістаў было накавана стаць прататыпам наступных алімпійскіх факелаў. Факел алімпіяды 1980 мае ёмістасць са звадкаваным газам, прадуманую сістэму яго змешвання з паветрам і абароны полымя ад дажджу. Патушыць факел не змог нават лівень, які ішоў у Мінску падчас урачыстай цырымоніі. Полымя патухла толькі тады, калі скончылася паліва. Побач з факелам у музеі алімпійскай славы выстаўлена лямпа, у якой алімпійскі агонь прыехаў у Мінск. Дагэтуль у беларускай сталіцы не праводзілася такіх значных спартыўных мерапрыемстваў. Таму факел той алімпіяды сёння нібы нагадвае, з чаго ўсё пачалося.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Сіла агню

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.