Вы тут

Кілаграм чорнай ікры каштуе амаль тры тысячы рублёў


Неймаверна, завоблачна дарагой у сталічных крамах аказалася чорная ікра, кансервы з краба і мармуровае мяса. Рэйтынг самых высокіх цэннікаў прадуктаў харчавання ў рытэйле склаў бясплатны сэрвіс Іnfoprіce.by, які параўноўвае цэны амаль на ўсе тавары ў розных гандлёвых сетках.


Дык вось, самай «залатой» для пакупнікоў стала чорная ікра асятровых. Цана на яе ў залежнасці ад сеткі вар'іруецца ад 193 да 285 рублёў за 100 грамаў. Толькі задумайцеся, кілаграм рыбнай прадукцыі ацэньваецца амаль у тры (!) тысячы рублёў. Дарагімі падаліся і кансервы з мяса краба. У Мінску за бляшанку з камчацкім далікатэсам у траціну кіло просяць пад 145 рублёў.

У топ-ліст увайшлі і замарожаныя морапрадукты. Так, каралеўскія крэветкі ў панцыры каштуюць ад 30 да 66 рублёў, а замарожаныя марскія грабеньчыкі — 53 рублі. Дорага абыходзіцца беларусам і мармуровая ялавічына — амаль 35 рублёў за стэйк «Рыбай». Амаль кілаграмовая выразка Гродзенскага хамона па-іспанску — 41 рубель. Уражвае цана і на бельгійскі шакалад, у тым ліку і на набор цукерак за 50 і 55 рублёў за кіло адпаведна.

У рэйтынг таксама ўвайшлі стэйкі з чырвонай рыбы (ад 17 да 33 рублёў за парцыённы кавалак), лустачкі пармезану (ад 4 да 10 рублёў за набор у 120 грамаў) і філе індычкі (ад 13 да 18 рублёў за кіло). Сустракаюцца ў сталічным рытэйле прадукты і даражэйшыя, але прадстаўлены яны вельмі выбарачна.

«Прэміяльныя прадукты можна знайсці ва ўсіх рытэйлераў. Трэба меркаваць, попыт на іх застаецца стабільны, хоць і кропкавы. Што цікава, розніца ў цане на дарагія прадукты паміж сеткамі асабліва высокая. Напрыклад, калі няўдала выбраць магазін, то можна пераплаціць за бляшанку чорнай ікры больш за 100 рублёў. А калі браць алкаголь, які мы свядома не ўключылі ў рэйтынг, то на ўдалай закупцы да пышнага застолля можна зберагчы сярэднюю зарплату. Цэны значна адрозніваюцца», — адзначае кіраўнік сэрвісу Раман Андрухаў.

Пакуль сэрвіс збірае цэны толькі ў гіпермаркетах Мінска, але даныя актуальныя і для рэгіёнаў, а ў новым раздзеле інтэрнэт-магазінаў цэны збіраюць па ўсёй Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: shutterstock.com

Загаловак у газеце: «Ізумрудныя» прадукты

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на сераду (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на сераду (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Культура

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Чаму на захадзе Беларусі «праклятыя салдаты» і сёння ўзгадваюцца з жахам?

Тэма антысавецкага падполля падчас ВАВ — складаная тэма ў гісторыі.

Грамадства

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

Новы каранавірус. Што вядома пра штам «Амікрон»

 Яго знайшлі ў краінах Паўднёвай Афрыкі, у прыватнасці, у ПАР і Батсване.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на аўторак

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.