Вы тут

940 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў


Налічваецца ў Кітаі.


Колькасць карыстальнікаў інтэрнэту ў Кітаі дасягнула 940 мільёнаў чалавек, што складае пятую частку карыстальнікаў глабальнай сеткі ў свеце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Узровень пранікнення інтэрнэту ў Кітаі дасягнуў 67 працэнтаў, што прыкладна на 5 працэнтных пунктаў вышэй, чым у сярэднім у свеце. Такія дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе цэнтра China Internet Network Information Center (CNNIC).

Доступ у інтэрнэт з дапамогай валаконна-аптычных ліній сувязі атрымалі жыхары 98 працэнтаў бедных вёсак, што значна скараціла лічбавы разрыў паміж горадам і глыбінкай. Эпідэмія COVID-19 значна паўплывала на развіццё інтэрнэт-паслуг, у тым ліку анлайн-навучання, тэлемедыцынскіх кансультацый і сэрвісаў выдаленай працы. У прыватнасці, колькасць карыстальнікаў службаў анлайн-навучання за гэты перыяд перавысіла 380 мільёнаў чалавек, адзначаецца ў дакладзе.

Фота: abirus.ru

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.