Вы тут

Лепшы народны хор вызначаць на Гомельшчыне


Калектывы з усёй вобласці паспаборнічаюць ў Рэчыцы 31 кастрычніка. Абласны конкурс харавога мастацтва прысвечаны памяці заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ураджэнкі вёскі Азяршчына Рэчыцкага раёна, збіральніцы народнай песеннай творчасці Т.К. Лапацінай.


— Традыцыі харавой творчасці, закладзеныя Таццянай Лапацінай, да гэтага часу жывуць і паспяхова развіваюцца на Гомельшчыне. У памяць аб гэтым неардынарным чалавеку і ладзіцца абласны конкурс харавога мастацтва, — паведамляецца на сайце Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Арганізатары падкрэсліваюць, што правядзенне спаборніцтва накіравана на развіццё і папулярызацыю харавога мастацтва, павышэнне выканальніцкага майстэрства. Таксама выступленне на конкурсе станоўча паўплывае на  папаўненні рэпертуару калектываў лепшымі творамі беларускага песеннага мастацтва.

Вядома, што за перамогу паспрачаецца 21 хор. Галоўнае патрабаванне - званне народнага аматарскага калектыву. Артысты прадставяць 10 раёнаў Гомельскай вобласці і сам абласны цэнтр. Журы конкурсу ўзначаліць мастацкі кіраўнік нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча, народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.