02 снежня, серада

Вы тут

Анлайн-рэпетыцыя будучага ЦТ. Што трэба ведаць пра першы этап РТ?


Першы этап рэпетыцыйнага тэсцiравання ў анлайн-рэжыме стартуе 23 кастрычнiка на сайце Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў.


Нагадаем, што 1 кастрычнiка ў Беларусi распачаўся першы этап рэпетыцыйнага тэсцiравання. Сёлета яго можна прайсцi непасрэдна ў пункце тэсцiравання на папяровым бланку альбо анлайн.

Рэпетыцыйнае тэсцiраванне праводзiцца ў тры этапы: першы адбудзецца ў кастрычнiку—снежнi, другi — у студзенi—лютым, трэцi — у сакавiку—красавiку 2021 года. Пералiк устаноў адукацыi, на базе якiх можна прайсцi выпрабаванне, размешчаны на сайце Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў. Пры гэтым кожны пункт правядзення тэсцiравання вызначае свой графiк правядзення i колькасць удзельнiкаў РТ па вучэбных прадметах.

Рэпетыцыйнае тэсцiраванне ў рэжыме анлайн будзе праходзiць адначасова з традыцыйнай формай выпрабаванняў. Пры гэтым варыянты педагагiчных тэстаў па вучэбных прадметах, якiя будуць прадстаўлены пры правядзеннi гэтых двух вiдаў рэпетыцыйнага тэсцiравання, — розныя.

Для таго каб прайсцi РТ у анлайн-фармаце, неабходна мець улiковы запiс у сiстэме анлайн-рэгiстрацыi на рэпетыцыйнае тэсцiраванне, аформiць i аплацiць заяўку. Арганiзатары рэкамендуюць будучым абiтурыентам адказна падысцi да выканання заданняў тэста i запаўняць вiртуальны бланк адказаў без прыцягнення старонняй дапамогi. Атрымаць аб’ектыўны вынiк можа толькi добрасумленная праца.

Сiстэма папярэджвае ўдзельнiка за пятнаццаць i пяць хвiлiн да заканчэння часу, адведзенага на выкананне тэста. Пасля яго заканчэння, калi вы не нацiснулi на кнопку «Завяршыць тэсцiраванне», сiстэма перапынiць сеанс тэсцiравання, захаваўшы толькi тыя адказы, што былi ўнесеныя ў электронную форму бланка адказаў. У сувязi з гэтым, як i пры праходжаннi цэнтралiзаванага тэсцiравання, неабходна пакiнуць час для запаўнення бланка адказаў.

Пасля завяршэння тэста можна адразу ўбачыць свой вынiк. Iнфармацыя ўтрымлiвае звесткi аб заданнях, якiя абiтурыент выканаў правiльна цi не справiўся з iмi, а таксама аб атрыманых першасным i тэставым балах. Акрамя таго, праз нейкi час абiтурыенту будуць даступныя матэрыялы тэматычнага кансультавання. Яны ўключаюць непасрэдна заданне, яго рашэнне i (цi) каментарый да яго, правiльны адказ i спасылку на падручнiк цi вучэбны дапаможнiк з указаннем параграфа, у якiм выкладзены гэты матэрыял.

Рэпетыцыйнае тэсцiраванне праводзiцца па 15 вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыi: па рускай i беларускай мовах, фiзiцы, матэматыцы, хiмii, бiялогii, замежных мовах, гiсторыi Беларусi, грамадазнаўстве, геаграфii i Сусветнай гiсторыi найноўшага часу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.