Вы тут

Восень радуе прызамi ад «Звязды»


У кожным жарце, як вядома, ёсць доля жарту, астатняе — праўда. Вось дзве жанчыны сустрэлiся. Дыялог: «Ты ў адпачынак?» — «Так». — «I што будзеш рабiць?» — «А што — i ў адпачынку трэба нешта рабiць?!»


Магчыма, памыляемся, але здаецца, што другая з гэтых жанчын была нейкая замежнiца, а вось першая...

Нашым, тутэйшым людзям, да працы не прывыкаць: мы — з задавальненнем! А ўжо на лецiшчы... У час адпачынку (у тым лiку — заслужанага)... Абы толькi здароўе дазваляла: чаго толькi не пабудуем, не пасадзiм, не вырасцiм! Якiх толькi ягад-грыбоў з лесу не наносiм! Чаго не наварым, не насушым, не нарыхтуем у чаканнi зiмы...

Для таго каб (яшчэ i ў гэтым) быць карыснай сваiм падпiсчыкам, дарагiм працаўнiкам i працаўнiцам, «Звязда», выбiраючы прызы на чарговы розыгрыш, спынiлася на здрабляльнiках-чоперах i сушылцы для садавіны-гароднiны. Днямi (i, на жаль, з-за вiруса зноў без гасцей) у рэдакцыi адбыўся чарговы розыгрыш. Такiм чынам, добрая навiна — здрабляльнiк-чопер Galaxy GL2351 выйгралi:

Ганна Сцяпанаўна Карсека, в. Калоднае Столiнскага раёна Брэсцкай вобласцi;

Раiса Фёдараўна Грамыка, в. Вялiкi Поўсвiж Лепельскага раёна Вiцебскай вобласцi;

Аляксандр Сяргеевiч Ганчароў, а/г Нiсiмкавiчы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласцi;

Iрына Iванаўна Кротава, г. п. Карэлiчы Гродзенскай вобласцi;

Зоя Iванаўна Самец, г. Клiчаў Магiлёўскай вобласцi;

Вера Аляксандраўна Лойка, г. Дзяржынск Мiнскай вобласцi;

Сяргей Iванавiч Жукаў, г. Мiнск.

Суперпрыз — сушку для гароднiны i садавiны Redmond RFD-0157 — выйграла Софья Парфiр'еўна Кусянкова, в. Лучын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласцi.

Вiншуем шчаслiўчыкаў! Тым жа, каго ўдача абмiнула, шчыра зычым не засмучацца. Ну хоць бы таму, што не выйграўшы вы нiчога не прайгралi (апроч канверта). Ва ўсякiм разе, да вас пяць разоў на тыдзень будзе прыходзiць родная газета на роднай мове i, дасць бог, радаваць добрымi навiнамi... У тым лiку — новымi прызамi. Якiмi? Што называецца, пажывём — прачытаем. I разыграем.

Афiцыйна

Арганiзатарам рэкламнай гульнi «Восень са «Звяздой» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкi дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мiнск, вул. Б. Хмяльнiцкага, 10А.

Рэкламная гульня «Восень са «Звяздой» зарэгiстравана Мiнiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь 21.08.2020 г. (пасведчанне № 3840) i праводзiцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь з 1 верасня да 31 снежня 2020 года ўключна сярод падпiсчыкаў газеты «Звязда» на чацвёрты квартал або другое паўгоддзе 2020 года. Усяго ў гульнi ўзялi ўдзел 95 падпiсчыкаў. Прызавы фонд гульнi разыграны цалкам.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульнi i атрымання прызоў: 8 (017) 263 66 73.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Якія асноўныя паказчыкі і параметры закладвае Магілёўшчына ў сваю рэгіянальную праграму развіцця?

Пра гэта ў нашай гутарцы з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Русланам Страхаром.

Эканоміка

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Разбіраем інвестпраграму Мінска на бягучы год

Яна ў гэтым годзе на 20 % «таннейшая», чым у папярэднім.

Культура

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Бландзінкі за шпільцішам. Карэспандэнт «Звязды» зазірнуў углыб аргана

Прыгажуні-гераіні паралельна — выкладчыцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Салярцінскага.

Грамадства

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Як кадравыя агенцтвы падманваюць даверлівых грамадзян

Калі ў кадравым агенцтве вам прапануюць заплаціць грошы і гарантуюць стапрацэнтнае працаўладкаванне, смела разварочвайцеся і сыходзьце: перад вамі, напэўна, ашуканцы.