Вы тут

Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры» пройдзе ў НББ 21-22 кастрычніка


VII Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры» адбудзецца 21-22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Мерапрыемства прысвечана краіназнаўству і краязнаўству як магістральным напрамкам захавання гісторыка-культурнай спадчыны краін і народаў, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


У гэтым годзе мерапрыемствы кангрэса будуць праходзіць як у будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, так і ў анлайн-фармаце. У кангрэсе прымуць удзел спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, цэнтраў народнай творчасці, краязнаўцы-аматары, распрацоўшчыкі і вытворцы інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўнікі грамадскіх і культурных арганізацый беларусаў у замежных краінах.

У першы дзень будзе працаваць выстава выдавецкай прадукцыі. Запланавана правядзенне прэзентацый, семінараў, майстар-класаў і круглых сталоў. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на кангрэсе стануць гісторыя і культура краін, рэгіёнаў, мясцовасцей як напрамкі сучасных даследаванняў, а таксама арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, яе нарматыўнае і метадычнае забеспячэнне. Акрамя таго, удзельнікі абмяркуюць тэматычныя бібліяграфічныя рэсурсы і праекты, электронныя інфармацыйныя крыніцы па краязнаўстве і краіназнаўстве.

Урачыстае адкрыццё кангрэса адбудзецца 21 кастрычніка ў 10:00 у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі. У той жа дзень у 17.00 пройдзе прэзентацыя анлайн-энцыклапецыі «Беларусь у асобах і падзеях», дзе змешчана фактаграфічная інфармацыя пра вядомых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі, пра найбольш важныя падзеі ў розных сферах жыцця краіны, а таксама пра мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды.

Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам культуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Прэв’ю: dompressy.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.