Вы тут

ЗОРКІ СУСВЕТНАЙ КАРЫКАТУРЫ


Валянцін ДРУЖЫНІН. Усё пачалося з вожыка…

Як кажуць, ёсць пытанне: выпадкова ці не карыкатуры Валянціна Сцяпанавіча ДРУЖЫНІНА трапілі на        старонкі «Вожыка»?

Нарадзіўшыся 23 лютага (у дзень Узброеных Сіл, дарэчы) 1951 года ў рыбацкім пасёлку Кізыл-Су ў            Туркменіі, ён адразу праявіў баявы характар. З дзяцінства ўзброіўся алоўкам і кінуўся размалёўваць сцены,  платы і парты, калі пад рукой не знаходзілася паперы. Каб падтрымаць захапленне маляваннем, настаўніца  папрасіла адлюстраваць для сценгазеты вожыка. Той атрымаўся падобным на парася. Гледачы ад душы рагаталі. Гэтая рэакцыя на яго творчасць спадабалася маладому мастаку і з таго часу ён з задавальненнем стварае гумарыстычныя і сатырычныя малюнкі.

Таму можна смела сцвярджаць, што дзейнасць знакамітага мастака, які працаваў мастаком-афарміцелем, дэкаратарам, асвятляльнікам, аператарам на тэлебачанні, а потым і мастаком у газеце «Комсомольская правда», пачалася з вожыка. Валянцін Сцяпанавіч — наш чалавек! Пераканайцеся ў гэтым самі…


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сям’я — з васемнаццаці «Я». Як характары, нязломленыя лёсам, склаліся ў моцную каманду

Сям’я — з васемнаццаці «Я». Як характары, нязломленыя лёсам, склаліся ў моцную каманду

Як характары, нязломленыя лёсам, склаліся ў моцную каманду дарагіх адзін аднаму людзей.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы сямейныя традыцыі беларусаў? Тэст

Ці ведаеце вы сямейныя традыцыі беларусаў? Тэст

У беларусаў спрадвеку сям’я, род былі самай вялікай каштоўнасцю.