Вы тут

«Белпошта» выпусціць марку да 75-годдзя ААН


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «75-годдзе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый», паведамляе РУП «Белпошта».


Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Паштовай адміністрацыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Намінал маркі «H» адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай пісьмовай карэспандэнцыі (лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў) масай да 20 г уключна непрыярытэтных.

На марцы і ў аснове канверта «Першы дзень» — лагатып, прысвечаны 75-годдзю ААН.

Марка надрукавана тыражом у 24 тысячы экземпляраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?