Супрацоўнікі наркакантроля Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі двух мінчан, якія захоўвалі больш за тры кілаграмы марыхуаны.
Паводле інфармацыі аператыўнікаў, адзін з затрыманых у пачатку лета пасадзіў насенне канопляў на тэрыторыі аднаго з раёнаў Мінскай вобласці. Калі прыйшоў час збіраць ураджай, мужчына вырваў некалькі кустоў забароненай расліны, прывёз іх дадому і высушыў разам з напарнікам. Частку наркотыка 37-гадовы мінчанін схаваў у маразільную камеру, а другую частку 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік завёз да сябе ў офіс. Трохлітровыя слоікі і пластыкавыя кантэйнеры з марыхуанай супрацоўнікі міліцыі выявілі пад працоўным сталом, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Са слоў затрыманых, наркотык яны зрабілі для ўласнага ўжывання. Вядома, што адзін з мужчын раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта ГУУС Мінгарвыканкама
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.