Вы тут

Канал NEXTA Live і лагатып NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі


Рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 20 кастрычнiка інфармацыйны канал інтэрнэт-месенджара Telegram — NEXTA-Live (t.me/nexta_live) і лагатып (лічбавы вадзяны знак) NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе сайт Вярхоўнага суда.


Такое рашэнне прынята ў сувязі з утрыманнем інфармацыйнай прадукцыі (відэаролікаў, заклікаў і публікацый як ад імя самой рэдакцыі канала, так і падпісчыкаў) з прыкметамі экстрэмісцкай дзейнасці. Гаворка ідзе пра арганізацыю і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў.

Міністэрству інфармацыі неабходна ўключыць інфармацыйны канал інтэрнэт-месенджара Telegram — NEXTA-Live (t. me/nexta_live) і лагатып NEXTA ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць аналагічныя найменні, і іх распаўсюджванне ў беларускім сегменце.

Рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню.

Грамадзянская справа разгледжана па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Як устаноўлена падчас судовага паседжання, МУС праводзяцца мерапрыемствы ў адносiнах да асоб, якія ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года размясцілі інфармацыю, у якой, як вынікае з экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму, утрымліваюцца прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці. Заяўнік прасіў прызнаць названыя інфармацыйны канал і лагатып экстрэмісцкімі матэрыяламі і даручыць Міністэрству інфармацыі ўключыць іх у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Судом устаноўлена, што інфармацыйная прадукцыя (відэаролікі), размешчаная ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года, змяшчае прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці ў адпаведнасці з арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», а менавіта: арганізацыя і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў.

Названыя абставіны, як адзначылі ў прэс-службе Вярхоўнага суда, пацверджаны экспертным заключэннем Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Дадзенае заключэнне складзена ўпаўнаважаным органам, у сувязі з чым прызнана пэўным і дастатковым доказам па справе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.