Вы тут

​Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі Мінпрыроды запрашае на вочнае навучанне ў міні-групах


Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі Мінпрыроды запрашае на вочнае навучанне ў міні-групах. Тэматычныя семінары будуць арганізаваны ў анлайн-фармаце.


«У сувязі з сітуацыяй, абумоўленай эпідэмічным становішчам, мы пільна сочым за мерамі сацыяльнага дыстанцыявання, — растлумачыў намеснік дырэктара ўстановы па вучэбнай і навуковай рабоце Дзмітрый Мельнічэнка. — Для арганізацыі найбольш эфектыўнага навучальнага працэсу мы набіраем у групы не больш за дзесяць чалавек. Цяпер яны будуць займацца ў самай вялікай аўдыторыі, разлічанай на 70 слухачоў. Натуральна, у памяшканні ўстаноўлены санітайзеры. У нас дзейнічае масачны рэжым».

Заяўкі на навучанне неабходна падаваць за 5-7 каляндарных дзён да пачатку заняткаў. Для слухачоў курсаў прапануецца жыллё ў гасцініцы навучальнага цэнтра «ЭкаДом», кошт пражывання за суткі — ад 36,50 рубля. Тут жа працуе кафэ «ЭкаПаўза», у будні абед каштуе ад пяці рублёў. Таксама ў вольны ад заняткаў час можна наведваць сучасную спартзалу. А калі адна арганізацыя адразу накіруе на курсы трох і больш чалавек, то для іх прадугледжана зніжэнне кошту навучання на 10 %.

ПАВЫШЭННЕ КВАЛІФІКАЦЫІ

 

02.11 — 06.11

 

Сучасны стан і праблемы абыходжання з адходамі вытворчасці ў медыцынскіх установах

 

168,00

 

02.11 — 06.11

 

Ахова працы (у тым ліку практычныя заняткі з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння «Экзамен»)

 

115,00

 

09.11 — 13.11

 

Пачынаючы эколаг. Дапамога спецыялісту ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

 

150,00

 

09.11 — 13.11

 

Патрабаванні да выпрабавальных лабараторый, якія ажыццяўляюць адбор пробаў і правядзенне вымярэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя

 

150,00

 

09.11 — 13.11

 

Забеспячэнне экалагічнай бяспекі пры арганізацыі і правядзенні тэхнічнага агляду транспартных сродкаў

 

290,00

 

16.11 — 20.11

 

Абыходжанне з адходамі вытворчасці: збор, захоўванне і захаванне, перавозка, выкарыстанне і абясшкоджванне

 

150,00

 

16.11 — 20.11

 

Ахова атмасфернага паветра і выкарыстанне праграмнага забеспячэння па разліках узроўню забруджвання

 

230,00

 

16.11 — 20.11

 

Сучасныя патрабаванні да ачысткі, абясшкоджвання і адвядзення сцёкавых вод. Заканадаўчыя патрабаванні да адвядзення паверхневых сцёкавых вод

 

180,00

 

16.11 — 20.11

 

Арганізацыя і ажыццяўленне гідраметэаралагічных назіранняў у сучасных умовах

 

150,00

 

23.11 — 27.11

 

Вытворчыя назіранні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў

 

180,00

 

23.11 — 27.11

 

Эксплуатацыя (абслугоўванне) і вядзенне дзяржаўнага ўліку меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў

 

230,00

 

30.11 — 04.12

 

Правядзенне ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў частцы вады, нетраў, расліннага і жывёльнага свету, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, зямлі (уключаючы глебы)

 

500,00

 

30.11 — 04.12

 

Патрабаванні да выканання раздзелу «Ахова навакольнага асяроддзя» ў праектнай дакументацыі

 

200,00

 

30.11 — 04.12

 

Геалагічнае і маркшэйдарскае забеспячэнне адкрытых горных работ

 

250,00

 

30.11 — 04.12

 

Водазаборныя свідравіны: канструкцыя і эксплуатацыя. Патрабаванні да тэхабслугоўвання, рэканструкцыі і рамонту.
Вядзенне ўліку вод. Разлік зоны санітарнай аховы (ЗСА)

 

200,00

 

НАВУЧАЛЬНЫЯ КУРСЫ (СЕМІНАРЫ)

 

04.11

 

Супрацьдзеянне карупцыі ва ўстановах і арганізацыях усіх форм уласнасці

 

75,00

 

05.11

 

Псіхалогія кіравання і вырашэнне канфліктаў

 

84,00

 

05.11

 

Патрабаванні ў галіне абыходжання з адходамі ў медыцынскіх установах

 

84,00

 

11.11

 

Парадак арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

 

84,00

 

12.11

 

Правілы правядзення ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА)

 

84,00

 

12.11

 

Патрабаванні да мабільных установак пры перапрацоўцы адходаў

 

75,00

 

18.11

 

Адбор проб сцёкавых вод і забеспячэнне кантролю выканання ўмоў прыёму паверхневых сцёкавых вод у сеткі дажджавой каналізацыі

 

75,00

 

19.11

 

Парадак вядзення першаснай уліковай дакументацыі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на прадпрыемствах

 

54,00

 

19.11

 

Патрабаванні да ландшафтнага праектавання малых архітэктурных формаў

 

75,00

 

25.11

 

Патрабаванні да схем абыходжання з камунальнымі адходамі

 

75,00

 

26.11

 

Выдача і афармленне дазвольных дакументаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя

 

84,00

 

26.11

 

Арганізацыя і вядзенне воінскага ўліку ў арганізацыях

 

54,00

 

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па тэл.: (017) 245-84-17, (017) 297-52-04, (029) 833-45-72, (029) 833-26-87, е-maіl: metodotdel@tut.by.

Маргарыта ДРАЗДОВА

Прэв’ю: uk.exaude.com

Загаловак у газеце: Навучанне для пачаткоўцаў і павышэнне кваліфікацыі для вопытных

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Чаму беларусы не спяшаюцца прышчапляцца?

Праз які час праводзіць рэвакцынацыю ад COVІD-19 і ці патрэбна яна ўвогуле?

Грамадства

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Як абараніцца ад махляроў у сферы сучасных тэхналогій

Фішынг, вішынг — два кіты кіберзлачыннасці

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.