Вы тут

Духоўныя каштоўнасці: погляд Азіі і Еўропы


Казахстанскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Абая правёў анлайн-канферэнцыю «Духоўныя каштоўнасці як асновы фундамента культуры народаў». Да ўдзелу ў шырокай дыскусіі па розных гуманітарных пытаннях далучыліся Беларусь і яшчэ пяць краін — Узбекістан, Азербайджан, Таджыкістан, Расія, Турцыя.


Хацелася б заўважыць, што ва ўніверсітэце працуюць дзве важныя кафедры — кафедра Асамблеі народа Казахстана і кафедра ўсходняй філалогіі і перакладу. Да таго ж ВНУ па праве трымае пальму першынства ў многіх гуманітарных, культуралагічных, літаратуразнаўчых даследаваннях. Таму зусім невыпадковай падаецца міжнародная ўвага да здабыткаў вучоных, выкладчыкаў КазНПУ ў розных аспектах навуковай, асветніцкай дзейнасці.

Удзел у анлайн-канферэнцыі прынялі кандыдат гістарычных навук, доктар палітычных навук Жамарт СІМЦІКАЎ (ён выступіў з дакладам «Заснавальнікі духоўнай каштоўнасці Усходняга Рэнесансу»), кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Калмыцкага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук Рыма ХАНІНАВА («Калмыцка-беларускія літаратурныя сувязі»), загадчык аддзела міжнародных сувязяў і сусветнай літаратуры Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава, кандыдат філалагічных навук Святлана АНАНЬЕВА («Еўразійства як кантрапункт сучаснай прозы»), іншыя вучоныя, грамадскія дзеячы.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».