Вы тут

Галоўчанка: 2021 — год аднаўленчага росту эканомікі, запуску новага інвестыцыйнага цыкла


Асноўныя індыкатары пры дапрацоўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі — павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стымуляванне дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці. Пра гэта прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў учора на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год.


Па яго словах, 2021 год — год аднаўленчага росту эканомікі, запуску новага інвестыцыйнага цыкла, таму галоўнае — за кошт якіх рэсурсаў эканамічнай палітыкі будзе забяспечвацца прагнозны параметр інвестыцый. «Без росту інвестыцый у асноўны капітал эканамічны рост апераджальнымі тэмпамі для нашай краіны немагчымы», — сказаў прэм'ер.

Асноўныя параметры дзяржаўнага бюджэту 2021 года і прапановы па карэкціроўцы Падатковага кодэкса ўжо разгледжаны, таму кіраўнік урада папрасіў далажыць, як выкананы даручэнні па ўрэгуляванні спрэчных момантаў.

Сярод іх — пытанні акцызнай палітыкі на тытунь, аптымізацыі льгот па падатку на дабаўленую вартасць, а таксама аб'ёмы расходаў бюджэту, звязаных з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

«Бюджэт будучага года фарміруецца ва ўмовах нестабільнай эканамічнай кан'юнктуры. Магчымасці бюджэтнага стымулявання значна абмежаваны з улікам неабходнасці выконвання ўсіх сацыяльных абавязкаў дзяржавы і своечасовага пагашэння і абслугоўвання дзяржаўнага доўгу. Таму лабістам дадатковых расходных абавязкаў бюджэту неабходна мець рэальныя прапановы па адпаведных крыніцах даходаў», — перадае словы Рамана Галоўчанкі прэс-служба ўрада.

Перад пасяджэннем міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў расказаў журналістам, што для сацыяльнай стабільнасці, росту дабрабыту насельніцтва падрыхтавалі праект указа, які складаецца з двух блокаў — сацыяльнага і эканамічнага. «Першы з чатырох ключавых кірункаў сацыяльнага блока звязаны з даходамі насельніцтва. Стаіць задача забяспечыць прырост даходаў насельніцтва больш чым на 7 % у намінальным выражэнні», — паведаміў Аляксандр Чарвякоў.

Другая задача — не дапусціць росту цэн на сацыяльна значныя тавары вышэй за ўзровень інфляцыі. Трэці кірунак — узровень беспрацоўя не павінен перавысіць 4,4 %. Чацвёртая задача — пабудаваць у 2021 годзе каля чатырох мільёнаў «квадратаў» жылля, прыблізна чвэрць з іх — з дзяржпадтрымкай.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Чатыры задачы для эканомікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Наша місія — выхоўваць нацыянальную эліту

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Наша місія — выхоўваць нацыянальную эліту

Чаму рыхтаваць вельмі вузкага спецыяліста сёння небяспечна?

Грамадства

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?