Вы тут

У Палацы Незалежнасці прайшла нарада па актуальных пытаннях


Сярод удзельнікаў кіраўніцтва ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, Вярхоўнага суда, кіраўнікі сілавых ведамстваў, губернатары. Усяго больш за 20 вышэйшых службовых асоб.


— Традыцыйна сёння ў нас нарада па актуальных бягучых пытаннях. Тры блокі праблем і пытанняў, якія мы павінны разгледзіць. Блок эканомікі і фінансаў, пра якія, я мяркую, даложыць прэм’ер-міністр і тыя, хто жадае выступіць. Блок палітыкі, па якім выступіць кіраўнік Адміністрацыі і тыя, хто жадае па гэтым пытанні выказаць свае меркаванні ці ўзняць нейкае пытанне, зробяць гэта. І трэцяя група пытанняў тычыцца грамадскай бяспекі. Тут прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх сілавых структур, — пачаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што ўчора ўрад разгледзеў рашэнні па перспектывах развіцця і бюджэту на будучы год. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў па гэтым пытанні сустрэцца пасля лістападаўскіх свят і больш дэтальна абмеркаваць перспектывы на 2021 год.

— А ў снежні, я мяркую, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку і там разгледзім глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы, — адзначыў Прэзідэнт.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Грамадства

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта Дзянiс Дук: У нас свае асаблiвасцi i шлях развiцця ў сусветнай гiсторыi

Тры гады таму Дзянiс Дук пераехаў у Магiлёў, каб узначалiць вядучую ВНУ вобласцi па падрыхтоўцы педагагiчных кадраў.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні.