Вы тут

Экспертызу хімскладу нырачных камянёў асвоілі ў Брэсце


Брэсцкія эксперты пачалі праводзіць даследаванні хімічнага складу нырачных камянёў, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Брэсцкай вобласці Ганна Мацкевіч.


Новы напрамак экспертыз ва ўпраўленні ўкаранілі ў кастрычніку. Даследаванне праводзіцца на працягу 14 дзён. Яго вынік чалавек атрымлівае на рукі. Дыягностыка (аднясенне да пэўнай хімічнай групы) камянёў, іх колькасці, формы дапаможа ўрачу-ўролагу вызначыць сапраўдную карціну захворвання, прызначыць эфектыўны курс лячэння, а таксама падабраць пацыенту індывідуальны рэжым харчавання.

Асноўным сімптомам захворвання з'яўляецца боль у паяснічнай вобласці і па ходзе мачаточніка. Адным са спосабаў лячэння хваробы з'яўляецца хірургічнае ўмяшанне. Аднак нават такі радыкальны метад толькі пазбавіць пацыента ад хваравітых сімптомаў, але не ад прычыны стварэння камянёў. Пры гэтым нярэдкія рэцыдывы. Каб іх прадухіліць, лекару неабходна ведаць, да якой хімічнай групы адносіцца выдалены камень. Гэта скажа эксперт-хімік.

Для правядзення экспертызы можна звярнуцца ва ўпраўленне лабараторных даследаванняў рэчыўных доказаў біялагічнага характару УДКСЭ па Брэсцкай вобласці - вул. Медыцынская, 11.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».